Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Сахашчык зьбіраецца адмовіцца ад расейскага грамадзянства


Сьвятлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні
Сьвятлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні

Пра гэта кіраўніца Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Сьвятлана Ціханоўская паведаміла ў інтэрвію парталу Зеркало.

Яна сказала, што ня ведала пра наяўнасьць у Валера Сахашчыка расейскага пашпарта.

«Дзеяньні Валера з моманту пачатку вайны ва Ўкраіне паказалі, што ён у першую чаргу адстойвае інтарэсы беларусаў, а не чужыя ці нават свае ўласныя. Ён стаў першым беларускім афіцэрам, які зьвярнуўся да вайскоўцаў з заклікам не ўчыняць злачынстваў супраць народаў Беларусі і Ўкраіны і не выконваць злачынныя загады. Валер узяў на сябе кірунак па нацыянальнай бясьпецы і абароне ў Абʼяднаным кабінэце, ведаючы, якую небясьпеку і адказнасьць гэта за сабой цягне», — расказала Ціханоўская.

«Мы выдатна разумелі, што спробы з боку рэжыму дыскрэдытаваць чальцоў Кабінэту непазьбежныя, і гэта толькі першая. Фігура Сахашчыка стала адной з найбольш небясьпечных для іх, таму ён сам, яго блізкія і яго рэпутацыя будуць пад пастаяннымі ўдарамі прапаганды», — адзначыла яна.

Паводле Ціханоўскай, Сахашчык ужо выказаў жаданьне аформіць афіцыйную адмову ад расейскага грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG