Як паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», Вярхоўным народным сходам КНДР прыняты адпаведны закон пад назвай «Палітыка ў дачыненьні да ядзернай зброі».
Новы дакумэнт дазваляе аўтаматычна наносіць ядзерны ўдар па суперніку ў выпадку яго нападу.
«Калі сыстэма кіраваньня дзяржаўнымі ядзернымі сіламі знаходзіцца пад пагрозай з прычыны нападу суперніка, ядзерны ўдар з мэтай зьнішчэньня сіл суперніка, уключаючы крыніцу правакацыі і камандны пункт, наносіцца аўтаматычна і неадкладна паводле загадзя вызначанага пляну», — сказана ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя запусьціла самую магутную ракету з 2017 годуЗгодна з законам, права аддаваць загады аб прымяненьні ядзернай зброі мае толькі лідэр краіны Кім Чэн Ын. У сваім выступе на сэсіі ён заявіў, што палітыка Паўночнай Карэі ў выкарыстаньні такой зброі «зьяўляецца наступальнай», а КНДР ніколі не адмовіцца ад ядзернай зброі праз «варожую палітыку» ЗША.
Паводле лідэра Паўночнай Карэі, ЗША паставілі перад сабой задачу «зьліквідаваць ядзерную моц» КНДР і «прымусіць яе адмовіцца ад права на самаабарону, каб зрынуць наш рэжым».
Ядзерны ўдар магчымы таксама ў выпадку нападзеньня на Кім Чэн Ына, прапісана ў дакумэнце. Пры гэтым зазначаецца, што ядзерная зброя «выкарыстоўваецца як крайняя мера супраць вонкавай агрэсіі», і Паўночная Карэя ня будзе прымяняць яе першай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За рэпост фота Кім Чэн Ына з вусамі далі два гады «хатняй хіміі»У дзень абвяшчэньня Паўночнай Карэі «ядзернай дзяржавай» Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына з гадавінай утварэньня КНДР.
Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, нагадаў «аб падабенстве гістарычных лёсаў беларускага і паўночнакарэйскага народаў, якія прынесьлі вялікія ахвяры, каб здабыць і захаваць сваю незалежнасьць, права на ўстойлівае разьвіцьцё сувэрэнных дзяржаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка ЗША і Паўднёвай Карэі: КНДР рыхтуе чарговае ядзернае выпрабаваньнеЗ пачатку 2022 году Паўночная Карэя правяла ўжо 17 пускаў ракет, апошні адбыўся ў траўні: дзьве ракеты былі выпушчаныя з раёну Суна паблізу Пхэньяна ў бок Японскага мора. У адказ на запускі прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля прапанаваў КНДР эканамічную дапамогу ў абмен на дэнуклеарызацыю.
Сястра лідэра КНДР Кім Чэн Ына, намесьнік кіраўніка аддзела ЦК Працоўнай партыі Кім Ё Чжон палічыла гэтую прапанову «глупствам». Яна назвала наяўную ў рэспублікі ядзерную зброю яе «веліччу» і падкрэсьліла, што ўлады КНДР ніколі не прамяняюць яе на нейкае «эканамічнае садзейнічаньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Расея можа закупіць у Паўночнай Карэі мільёны артбоепрыпасаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра пашырэньне двухбаковых адносін Расеі і Паўночнай Карэі