Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША і Паўднёвай Карэі: КНДР рыхтуе чарговае ядзернае выпрабаваньне


Рэпартаж навін аб першым выпрабаваньні КНДР тэрмаядзернай бомбы на палігоне Пунгеры, 6 студзеня 2016 г.
Рэпартаж навін аб першым выпрабаваньні КНДР тэрмаядзернай бомбы на палігоне Пунгеры, 6 студзеня 2016 г.

Выведка ЗША і Паўднёвай Карэі выявіла, што Паўночная Карэя абсталюе свой паўночна-ўсходні палігон для чарговага ядзернага выпрабаваньня. ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія «рыхтуюцца да магчымых непрадбачаных абставін».

Пра гэта паведаміў спэцыяльны прадстаўнік ЗША па Паўночнай Карэі Сун Кім на трохбаковай сустрэчы з калегамі ў Сэуле.

«Паводле зьвестак ЗША, КНДР на сваім палігоне Пунгеры рыхтуецца правесьці сёмае ядзернае выпрабаваньне. Гэтыя зьвесткі адпавядаюць нядаўнім публічным паведамленьням КНДР», — заявіў Сун Кім.

У 2022 годзе Паўночная Карэя правяла сямнаццаць ракетных выпрабаваньняў, у тым ліку міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты. Гэтая хваля выпрабаваньняў і магчымая падрыхтоўка да ядзерных выбухаў, на думку іншага ўдзельніка сустрэчы, прадстаўніка Японіі Фунакошы Такехіра, падкрэсьліваюць неабходнасьць больш рашучага міжнароднага рэагаваньня.

У канцы траўня Паўночная Карэя запусьціла тры балістычныя ракеты ў бок Японскага мора. На наступны дзень пасьля запуску на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН ЗША прапанавалі рэзалюцыю аб уводзе дадатковых санкцый супраць КНДР. Расея і Кітай наклалі на яе вэта.

За апошнія 16 гадоў Рада Бясьпекі ААН неаднаразова ўзмацняла санкцыі, каб спыніць фінансаваньне паўночнакарэйскіх праграм стварэньня ядзернай зброі і балістычных ракет. Апошні раз міжнародныя санкцыі супраць Пхеньяна пашыралі ў 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG