5 жніўня Аляксандар Фядута папрасіў адкласьці судовае паседжаньне да панядзелка, піша «Вясна».
Судзьдзя адказаў, што калі ён адчуе, што стан пагаршаецца, то паседжаньне будзе перанесена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На судзе «аб змове» сьведкай у абарону Фядуты выступіла Вольга АбрамаваСудовы працэс у «справе аб дзяржперавароце», фігурантамі якой зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся 29 ліпеня ў будынку суду Менскага раёну.
- Зянковіч абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).
- Фядута і Кастусёў — паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
- Галубовіч і Краўчук — паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Справу расьсьледаваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справа «аб змове»: Зянковіч ня выказаўся, ці прызнае віну, але ў судзе стала вядома пра ягонае пагадненьне са сьледзтвамФігурантамі справы зьяўляюцца таксама псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадраздзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.
Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 года.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўсіх, акрамя Зянковіча. Лукашэнка тады заявіў, што яны нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фядута падчас допыту на судзе «аб змове з мэтай захопу ўлады»: арганізатарам быў Шчыгельскі, сувыканаўцам — Зянковіч