Бытавая і іншая тэхніка
- За паўгода ў Беларусі лядоўні падаражэлі на 33,63%. У студзені, паводле Белстату, лядоўня каштавала 1137,61 рубля, а ў чэрвені ўжо 1520,17 рубля. На траціну за гэты час падаражэлі пральныя машыны, прасы вырасьлі ў цане на 15%, на 18% падаражэлі мікрахвалёўкі.
- Пасудамыйкі за паўгода вырасьлі ў кошце на 31%, кухонныя камбайны — на 13%.
- Смартфоны імкліва пачалі даражэць пасьля пачатку вайны, але потым рост крыху спыніўся. За паўгода цэны на мабільныя прылады падняліся на траціну. Ноўтбукі вырасьлі ў цане на 9,5%, лічбавыя камэры падаражэлі на 34%, тэлевізары сталі каштаваць больш на 7%.
Аўтамабілі
Калі цэны на прадукты, бытавую тэхніку і паслугі, паводле Белстату, збольшага адпавядаюць рэальнаму стану рынку, то з аўтамабілямі — пытаньне. Згодна зь Белстатам, за паўгода ў сярэднім аўтамабілі падаражэлі толькі на 27,33%.
Паводле статыстычнага ведамства, набыць аўтамабіль у чэрвені можна было за 61 738 тысяч рублёў, або 24 116 даляраў. Глядзім, ці рэальна набыць аўтамабіль за такія грошы.
Самы танны варыянт з новых, які знаходзім, — гэта Kio Ria 2021 году зборкі ў пачатковай камплектацыі ад 48 тысяч рублёў.
Гэта нават таньней, чым дае Белстат. Аднак усе іншыя новыя машыны даражэйшыя. Красовэр Nisan Terrano — 63 300 рублёў, бездарожнікGeely Atlas Pro — 87 400 рублёў і вышэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завод перажыў дзьве вайны, але збанкрутаваў пры Лукашэнку. Што адбываецца зь беларускімі прадпрыемстваміМагчыма, статыстыкі зь Белстату бралі пад увагу і ўжываныя аўтамабілі — яны каштуюць ад 9 тысяч рублёў, калі разглядаць машыну 2000 году зь вялікім прабегам.
Паводле парталу av.by, які спэцыялізуецца на аўтамабільнай тэматыцы, вытворцы павышалі адгрузачныя цэы для Беларусі, пачынаючы з сакавіка, ад 40% да 70%. Гэта яўна не 27%, пра якія піша Белстат.
Сумарнае павелічэньне для беларускіх дылераў на некаторыя мадэлі даходзіла да 95%. Паводле Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, у чэрвені ў Беларусі прадалі 1113 легкавых аўтамабіляў. Гэта ў 2,4 раза менш, чым у чэрвені мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмяніліся правілы продажу патрыманых аўтамабіляўАсноўны фактар, які паўплываў на лічбы продажу, — дэфіцыт прапановы, паведамляюць у асацыяцыі.
Асноўны лідэр продажаў, паводле статыстыкі асацыяцыі, — Geely. А дзясятка самых папулярных легкавых аўтамабіляў у чэрвені выглядала так:
- Geely Atlas Pro
- Geely Coolray
- Kia Rio
- Volkswagen Polo Liftback
- Renault Logan Stepway
- Kia Seltos
- LADA Vesta
- LADA Largus
- LADA Niva Legend
- Hyundai Santa Fe