Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.
Згодна з законапраектам, суды падчас дыктатуры Франка 1939–1975 гадоў і іх рашэньні прызнаюцца незаконнымі. Законапраект забараняе любое ўслаўленьне былога дыктатара, а таксама дзейнасьць фонду Франсіска Франка — прыватнай установы, якая займаецца захаваньнем спадчыны аўтакрата.
Акрамя таго, у адпаведнасьці з новым законам урад Гішпаніі павінен будзе скласьці мапы месцаў, дзе могуць быць знойдзены целы зьніклых бязь вестак падчас рэжыму Франка. Колькасьць тых, хто быў забіты і пахаваны ў безназоўных магілах, даходзіць да ста тысяч чалавек. Таксама ўрад заснуе банк ДНК для палягчэньня ідэнтыфікацыі ахвяр франкізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін як Юстыніян, Лукашэнка як Франка. Ці ацэніць сьвет тое, што беларусы не ваююць ва ЎкраінеНаконт законапраекта ў Кангрэсе дэпутатаў узьніклі рознагалосьсі. Адны лічылі, што ён зайшоў занадта далёка, іншыя — наадварот, што зроблена недастаткова. Левай кааліцыйнай большасьці спатрэбілася падтрымка невялікіх рэгіянальных партый, каб правесьці законапраект. Вядучая апазыцыйная кансэрватыўная Народная партыя паабяцала адмяніць яго, калі выйграе выбары ў наступным годзе.
Цяпер законапраект павінен ухваліць гішпанскі Сэнат, пасьля чаго ён стане законам. Чакаецца, што гэта адбудзецца на наступным тыдні.
У кастрычніку 2019 года пасьля шматгадовых спрэчак цела дыктатара Франсіска Франка было вынесена з маўзалея і пахавана ў фамільным склепе побач зь яго жонкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі — фашызм без ідэалёгіі», — гісторык Пашкевіч