Сёлета ў Беларусі ня будзе вайсковага параду на 3 ліпеня. Улады вырашылі праводзіць яго раз на 5 гадоў. Кошт параду беларускае Міністэрства абароны ніколі не агучвала, але журналісты падлічвалі, што гэта каля 2-2,3 мільёна даляраў.
Аднак іншыя імпрэзы на 3 ліпеня будуць. Свабода даведалася, колькі яны будуць каштаваць дзяржаўнаму бюджэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковага параду ў Менску ў гонар 3 ліпеня ня будзе. Чыноўніца патлумачыла чамуКанцэрт і салют
Матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне галя-канцэрту «Наша памяць мацнее часу» і акцыі «Засьпяваем гімн разам» абыдзецца бюджэту ў 343 тысячы рублёў ці 133,9 тысячы даляраў згодна з курсам Нацбанку, вынікае з сайту дзяржзакупак.
Гэта паслуга ўключае мантаж сцэны ў Менску каля стэлы на 335 квадратных мэтраў, а таксама лазэрных канструкцый, сьвятла ды іншага. Line-up выступоўцаў чамусьці ўлады так і не абвясьцілі, газэта «Мінская праўда» напісала толькі, што там сярод іншых выступіць расейскі артыст Іван Дзьмітрыенка.
Таксама на 3 ліпеня плянуецца «піратэхнічная пастаноўка», кошт яе — 220 тысяч рублёў, ці 85 тысяч даляраў. Гэта фаервэрк на 6 пляцоўках:
- Парк Перамогі (асноўная пляцоўка)
- Парк Паўлава
- Дразды
- Вуліца Нёманская
- Вуліца Ташкенцкая
- Пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі
Працягласьць фаервэрку — 5 хвілін, колеры салюту — дзяржаўныя колеры Беларусі.
Фаервэркі будуць і ў іншых гарадах, як у раённых, так і ў абласных. Напрыклад, у Горадні фаервэрк на 3 ліпеня будзе каштаваць 9500 рублёў, ці 3710 даляраў, прыкладна столькі ж будзе каштаваць фаервэрк у Івацэвічах і Чашніках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 379 пэнсій, 2 854 стыпэндыі. Колькі патрацяць у Менску на фаервэрк да 9 траўняУ Віцебску фаервэрк правядуць за 13 тысяч рублёў, ці 5078 даляраў. У Магілёве — за 18 тысяч рублёў, ці за 7 тысяч даляраў. У Гомлі фаервэрк будзе адразу ў некалькіх раёнах гораду, агульны кошт складзе больш за 10 тысяч рублёў, ці 4 тысячы даляраў.
Урачыстае ўскладаньне кветак да манумэнту на плошчы Перамогі ў Менску абыдзецца бюджэту ў 11 тысяч рублёў, ці 4,2 тысячы даляраў.
Такім чынам, нават без параду сьвяткаваньне, паводле самых сьціплых падлікаў, абыдзецца ў больш як 250 тысяч даляраў.
Што яшчэ пакажуць
Мінабароны да 3 ліпеня зробіць у сталіцы 10 ваенна-тэматычных пляцовак. Яны будуць у музэйна-паркавым комплексе «Перамога», парку 60-годзьдзя Кастрычніка, парку імя Янкі Купалы, сквэры Мулявіна, парку Паўлава, парку Курасоўшчына, каля Нацыянальнай бібліятэкі, у Менскім гарадзкім палацы культуры і «Чыжоўка-арэне». Там пакажуць вайсковую тэхніку, зброю, рыштунак, таксама можна будзе наведаць інтэрактыўны цір, палявы кінатэатар і хлебапякарню.
У Палацы Рэспублікі правядуць канцэрт майстроў мастацтва.
«У межах канцэрту мы будзем гаварыць аб патрыятызьме простай і зразумелай чалавечай мовай», — анансуюць чыноўнікі.
З раніцы 3 ліпеня кветкі будуць ускладаць адразу ў двух месцах — на Кургане Славы і плошчы Перамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт за 57 тысяч даляраў і выстава за 34 тысячы. Колькі каштуе сьвята народнага адзінства? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтапрабег за 21 895 рублёў. Колькі каштуюць бюджэту праўладныя акцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі Беларусі плянуе выдаткаваць $55 тысяч на сайт пра «народнае адзінства» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночы форум за Лукашэнку, які адбыўся на «Менск-Арэне», каштаваў 146,5 тысячы рублёў