Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.
Прапануем пяты эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19»
Некалькі фрагмэнтаў
- Падзеі з каранавіруснай інфэкцыяй адбываліся на фоне найцяжэйшага палітычнага крызісу ў Беларусі. Адкрыты гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў шакаваў. У вачах многіх мэдработнікаў рэпутацыя прадстаўнікоў сілавых структур упала ніжэй за плінтус. А яны хварэлі. Траплялі ў шпіталі, у тым ліку тыя, дзе працавалі мэдработнікі, якія самі, ці іх блізкія, пацярпелі ад «сілавікоў».
- Прадстаўнікі «сілавых» структур, якія трапілі ў бальніцы, хавалі сваю прафэсію пад назвай «беспрацоўны». Але, па-першае, гэтыя «прадстаўнікі» адрозьніваліся зьнешне. Па-другое, наконт іх тэлефанавалі — імі цікавіліся іх начальнікі. Першыя званкі былі насьцярожаныя: ніхто ня ведаў, як мы адрэагуем. Мы рэагавалі прафэсійна. Я ўсяляк пазьбягаў разьвязваньня грамадзянскай вайны ў рамках свайго аддзяленьня.
- А рэпрэсіі не спыняліся, пад іх траплялі мэдработнікі, блізкія калегі. Захоўваць прафэсійны падыход да сваіх пацыентаў было няпроста. Нас нібы знарок расчалавечвалі, мы былі да гэтага не гатовыя.
- У другую хвалю мы перажылі новае небясьпечнае «захапленьне»: антыкаагулянтная тэрапія. Тое, што яна патрэбная, — пытаньняў няма. Але вось акцэнт менавіта на яе не выглядаў апраўданым. У выніку гэтага шалу ў нас зьявіліся ўскладненьні, якіх блізка не было ў першую хвалю: кровазьліцьці, некаторыя станавіліся прычынай сьмерці. Дагэтуль ніколі я ня бачыў столькі забрушынных гематомаў. Так з адсечаных галоў каранавірусу вырасталі новыя.
Your browser doesn’t support HTML5
У шостым эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 21 ліпеня, вы пачуеце:
- Аўтазакі і даплаты сілавікам былі важнейшыя за падтрымку мэдыцыны
- Адмянілі даплату рабочым за вываз трупаў, а іх у шпіталі было да 7 за зьмену
- Палітыка ў ковіднай зоне
- Начмед тлумачыць, што лепей дзейная ўлада, чым «хатняя гаспадыня Ціханоўская»
- Галоўны доктар патрабуе эканоміць кісларод у аддзяленьні рэанімацыі
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.