Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.
Прапануем чацьвёрты эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».
Некалькі фрагмэнтаў
Галоўнае адкрыцьцё другой хвалі — неінвазіўная вэнтыляцыя лёгкіх праз спэцыяльныя шчыльна прылеглыя да твару маскі. Мы адкрылі гэтую мэтодыку для цяжкай дыхальнай недастатковасьці пры ковідзе самі, хоць гэта даўно вядомы мэтад рэсьпіраторнай падтрымкі.
Разам з прыходам новага галоўнага доктара ў маё аддзяленьне рэанімацыі прыйшлі «новыя ідэі». Наогул, пандэмія і зьвязаная з ёй паніка — выдатны час для вар’яцкіх ідэй, для рознага роду шарлятанаў і авантурыстаў.
Я быў сьведкам тэлефоннай размовы, у якой галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэлеўскую прэмію за перамогу над ковідам. Ідэя была простая: прызначаць высокія дозы глюкакартыкоідаў у якасьці супрацьзапаленчых сродкаў.
Неўзабаве ўзьнікла яшчэ адна «новая ідэя»: ужываньне сылдэнафілу ў рэктальных сьвечках для лячэньня каранавірусу (сылдэнафіл больш вядомы пад гандлёвай назвай Віягра). Ізноў яна была высмактаная з пальца. Мы спрачаліся з адміністрацыяй, але сілы былі няроўныя. Ад віягры ў рэктальных сьвечках мы адбіліся, а ад звышвысокіх дозаў глюкакартыкоідаў — не.
Your browser doesn’t support HTML5
У пятым эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 14 ліпеня, вы пачуеце:
- У шпіталь хуткай дапамогі адна за другой прыходзяць камісіі Міністэрства аховы здароўя
- Як лячыць каранавірус — паводле пратаколаў ці ўсё ж рэкамэндацый?
- Галоўны доктар пачынае эканоміць кісларод для хворых.
- У шпіталь трапляюць пацыенты зь Міністэрства ўнутраных справаў, якія спрабуюць утаіць месца працы.
- Доктар Мартаў супраць грамадзянскай вайны ў сваім аддзяленьні.
- Мэдыкі застаюцца ў прафэсійных рамках, сілавікі — не.
- Нормай становіцца лжэсьведчаньне і гвалт.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.