Галоўнае на гэты момант
- Генштаб Украіны паведаміў аб прасоўванні расейскіх войскаў да Бахмута, за некалькі кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад гораду.
- У ноч на 10 чэрвеня зафіксавалі мінімум тры выбухі ў Харкаве, пасьля якіх пачаліся пажары. Таксама некалькі выбухаў адбыліся ў горадзе Дніпро.
- Расейскія войскі дабіліся невялікіх посьпехаў на поўнач ад Славянску.
- Украінскія сілы, па інфармацыі мясцовай адміністрацыі, кантралююць каля траціны Севераданецку.
- 4,5 мільёна ўкраінцаў вярнуліся ва Ўкраіну пасьля выезду на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.
- Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны заявіў, што страты ўкраінскіх вайскоўцаў цяпер складаюць ад 100 да 200 чалавек штодзень.
- У так званай «ДНР» асудзілі на сьмяротнае пакараньне трох іншаземцаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
Што адбываецца 10 чэрвеня
Баі ля Бахмута і Славянску
Генштаб Украіны паведаміў аб прасоўванні расейскіх войскаў да Бахмута, за некалькі кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад гораду. Акрамя таго, працягваюцца актыўныя баі ў Севераданецку. Расейскія войскі спрабуюць выйсьці на дарогу Бахмут — Лісічанск.
Па дадзеных амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), расейскія войскі дабіліся невялікіх посьпехаў на поўнач ад гораду Славянску. Аднак ваенныя экспэрты лічаць, што зараз яны могуць сутыкнуцца зь цяжкасьцямі з прычыны тактычных праблем, зьвязаных з фарсаваньнем ракі Северскі Данец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія М777, францускі «Цэзар», польскі «Краб». Якую замежную артылерыю выкарыстоўвае Ўкраіна ў вайне супраць Расеі. ФОТААбстрэлы Харкава і Дніпра
У ноч на 10 чэрвеня ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамілі пра мінімум тры выбухі ў Харкаве, пасьля якіх пачаліся пажары. Таксама некалькі выбухаў адбыліся ў горадзе Дніпро.
Баі за Севераданецк
У Севераданецку ў Луганскай вобласьці 10 чэрвеня працягваюцца жорсткія вулічныя баі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«Пад шчыльнымі абстрэламі — уся свабодная Луганшчына. Працягваюцца жорсткія вулічныя баі ў Севераданецку. Вымотваем ворага. Сёньня 10 чэрвеня, расейцы чарговы раз аблажаліся, абласны цэнтар — украінскі. Траса Лісічанск — Бахмут наша», — напісаў Гайдай у Telegram.
Паводле яго, ачапленьне ўкраінскім войскам у Луганскай вобласьці не пагражае.
«Ціхая» эвакуацыя магчымая толькі зь Лісічанску і Горнай Грамады, туды ж ёсьць магчымасьць завозіць гуманітарныя грузы, дадаў Гайдай.
Раніцай Гайдай таксама паведамляў, што ў кірунку Ныркавога і Мікалаеўкі расейскія войскі вялі штурм, але адышлі. У населеных пунктах разбурана 9 дамоў. Таксама былі баі на ўскраіне Ташкоўкі. У рэгіёне зафіксавана зьнішчэньне каля 30 дамоў у розных населеных пунктах. Зь Лісічанску эвакуавалі 16 жыхароў, трое зь іх — дзеці.
Украінскі Генштаб: Расейскія войскі прасоўваюцца да Бахмута
У зводцы на раніцу 10 чэрвеня, 107-га дня вайны, украінскі Генштаб прызнае прасоўваньне расейскіх войскаў да аднаго з ключавых апорных пунктаў, гораду Бахмут.
«Праціўнік вядзе наступ на кірунку Вазьдзьвіжанск — Роты, мае частковы посьпех, замацоўваецца на занятых рубяжах», — гаворыцца ў зводцы. Вазьдзьвіжанка і Роты — паселішчы ўсяго за некалькі кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Бахмута.
Працягваюцца і пакуль беспасьпяховыя, як сьцьвярджае ўкраінскае камандаваньне, спробы расейцаў выйсьці на дарогу Бахмут — Лісічанск.
Таксама ў Генштабе пацьвярджаюць працяг баёў у Севераданецку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генштаб: «Мяжу ў Беларусі пачалі ахоўваць супрацоўнікі МУС»Украінскі Генштаб: «Мяжу ў Беларусі пачалі ахоўваць супрацоўнікі МУС»
У Генштабе Ўзброеных сілаў Украіны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі для ўзмацненьня кантролю на дзяржаўнай мяжы пачалі прыцягваць супрацоўнікаў МУС.
«На Валынскім і Палескім кірунках пацьверджана прыцягненьне да аховы мяжы ў Гомельскай вобласьці падразьдзяленьняў спэцыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.
Таксама ў Генштабе паведамляюць, што ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы ўсё яшчэ прысутнічаюць расейскія вайскоўцы і ракетнае ўзбраеньне «Іскандэр-М», «Панцыр-С1» і інш.
Праз разбурэньні ў выніку вайны з Расеяй Украіна страціла каля 103,9 мільярда даляраў
З пачатку вайны пашкоджана, разбурана або захоплена сама меней 44,8 млн квадратных мэтраў жылога фонду, 256 прадпрыемстваў, 6300 чыгуначных шляхоў, 656 мэдыцынскіх установаў, 1177 навучальных установаў, 668 дзіцячых садоў, 198 складоў, 20 гандлёвых цэнтраў. Такія дадзеныя прыводзіць Кіеўская школа эканомікі (KSE).
Таксама паведамляецца, што з прычына ваенных дзеяньняў украінцы страцілі амаль 105 тысяч легкавых аўтамабіляў — агульная сума шкоды складае 968 млн даляраў.
Паводле зьвестак KSE, ва Ўкраіне разбурана або пашкоджана сама меней 141 рэлігійнае і 203 культурныя збудаваньні. Сума шкоды ад страчаных або разбураных рэлігійных установаў і збудаваньняў складае 81 млн даляраў, аб'ектаў культуры — 272 млн даляраў.
На вайне штодня гінуць ад 100 да 200 украінскіх вайскоўцаў — Офіс прэзыдэнта Ўкраіны
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў ВВС, што страты ўкраінскіх вайскоўцаў зараз складаюць ад 100 да 200 чалавек штодзень. Гэта найбольшая ацэнка колькасьці загінулых вайскоўцаў узброеных сіл Украіны за час вайны.
Паводле Падаляка, прычына росту страт — значная перавага расейскай арміі ў магчымасьцях артылерыі. Кіраўнік Офісу прэзыдэнта дадаў, што Ўкраіна даб’ецца парытэту з Расеяй, калі атрымае ад 150 да 300 рэактыўных сыстэм залпавага агню — паводле яго, у такім выпадку яна зможа «эфэктыўна вызваліць сваю тэрыторыю».
Расея і Ўкраіна не апублікуюць дадзеных аб сваіх стратах за час вайны.
Мінабароны Ўкраіны: войска пасьпяхова пераходзіць на ўзбраеньне NATO
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што да выкананьня заданьняў на фронце цалкам падрыхтаваныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб», перададзеныя Польшчай.
Паводле міністра, гэта пяты від буйнакалібэрнай артылерыі, які будзе выкарыстоўвацца ў барацьбе з расейскім войскам, пасьля гармат М777, FH70, установак Caesar і М109А3. Аляксей Рэзьнікаў дадаў, што ўкраінскае войска атрымала ўжо больш за 150 артылерыйскіх плятформаў калібру 155 мм, а запасы снарадаў для гэтай зброі ўжо на 10% перавышаюць запасы снарадаў вялікіх калібраў савецкага тыпу, які былі ад пачатку расейскага ўварваньня.
«Па пастаўках танкаў і іншай бранятэхнікі савецкага ўзору, якая агулам лічыцца на сотні, Узброеныя сілы Ўкраіны канкуруюць за лідэрства з расейскай арміяй», — падкрэсьліў міністар абароны Ўкраіны.
Аляксей Рэзьнікаў дадаў, што ўжо цяпер украінскія вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку для выкарыстаньня ракетных сыстэм залпавага агню, якія неўзабаве прыйдуць зь Вялікай Брытаніі і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: мяжу на выезд з Украіны ад пачатку вайны перасеклі звыш 7 мільёнаў грамадзянШто адбываецца ў Расеі
Пуцін падпісаў указ аб выплаце 5 мільёнаў рублёў семʼям забітых ва Ўкраіне салдат
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ: выплаціць па пяць мільёнаў рублёў семʼям супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі і памежнай службы ФСБ, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне і падчас баёў у Сырыі. Згодна з указам, столькі ж атрымаюць сваякі загінулых ва Ўкраіне і Сырыі расейскіх «добраахвотнікаў».
Апошні раз Расея паведамляла пра свае страты ў вайне з Украінай 25 сакавіка, заявіўшы пра 1351 загінулага і 3825 параненых. Украінскі Генштаб ацэньвае страты Расеі больш як у 31 тысячу салдат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка робіць для Масквы ўсё, што ад яго патрабуюць, — аналітык Аркадзь МошэсУдзел Беларусі ў вайне
Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны. Разам з тым на баку Ўкраіны ў розных злучэньнях ваююць беларусы. Створаны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які цяпер рэарганізаваны ў полк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генштаб Украіны: у ноч на 9 чэрвеня зь Беларусі вылецелі 3 расейскія самалёты для абстрэлу ЖытоміршчыныГенштаб Украіны: у Беларусі пачалі адпрацоўваць стварэньне ўдарных груповак
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заяўляюць, што беларускія войскі адпрацоўваюць фармаваньне ўдарных падразьдзяленьняў.
«На валынскім і палескім кірунках, згодна з плянам праверкі, да 11 чэрвеня ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпрацоўваюцца пытаньні стварэньня ўдарных груповак на адным з кірункаў і праверка гатоўнасьці транспартнай інфраструктуры да перамяшчэньня падразьдзяленьняў», — сказаў сьпікер Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксандар Штупун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбар паміж Сталінградам і Аўшвіцам. Што мог бы зрабіць Захад для беларусаў у першую чаргуАд пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па Ўкраіне запусьцілі 61 ракету, — Генштаб Украіны
«З тэрыторыі Беларусі было 1211 вылетаў авіяцыі — больш за 20% ад агульнай колькасьці — і 61 пуск крылатых ракет тыпу „Іскандэр“ з мэтай паражэньня аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Ўкраіны», — паведаміў прадстаўнік Генштабу Аляксей Громаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеўская гарадзкая рада пазбавіла Менск статусу горада-пабрацімаЛукашэнка заснаваў новае апэрацыйнае вайсковае камандаваньне ў Беларусі — паўднёвае
Гэты крок матываваны эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. Да гэтага часу ў Беларусі былі два апэрацыйныя камандаваньні — паўночнае і паўночна-заходняе.
Як рэагуе сьвет
Чэхія прыме 500 расейцаў і беларусаў, якіх перасьледуюь улады, па праграме МЗС
МЗС Чэхіі апублікавала падрабязнасьці праграмы паскоранай іміграцыі для расейскіх і беларускіх грамадзянаў. Прыём заяваў па праграме пачаўся 20 траўня і працягнецца цэлы год, але квота складае ўсяго 500 чалавек.
Чэхія прыпыніла выдачу візаў расейцам і беларусам 24 лютага, адразу пасьля ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія раскрыла падрабязнасьці праграмы прыёму расейцаў і беларусаўBloomberg: Эўракамісія плянуе ўхваліць статус кандыдата ў ЭЗ для Ўкраіны
Эўракамісія можа падтрымаць наданьне Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, піша агенцтва Bloomberg. Атрыманьне такога статусу — ключавы крок для Кіева на шляху да ўступленьня ў ЭЗ. Чакаецца, што Эўракамісія прыме сваё рашэньне 17 чэрвеня, удакладнілі крыніцы агенцтва Bloomberg. Пасьля рашэньне павінны падтрымаць усе краіны Зьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва Bloomberg паведамляе пра пляны Эўракамісіі ўхваліць статус кандыдата ў ЭЗ для ЎкраіныСусьветны банк зацьвердзіў выдзяленьне Ўкраіне 1,49 мільярда даляраў
Сусьветны банк ухваліў 1,49 млрд даляраў фінансавай дапамогі Ўкраіне, павялічыўшы агульны заплянаваны пакет падтрымкі ўкраінскай эканоміцы больш як да 4 млрд даляраў, паведамляе Reuters.
Грошы патрацяць на заробкі дзяржаўным і сацыяльным работнікам. Гэтыя сродкі ўключаюць крэдытныя гарантыі Вялікай Брытаніі, Нідэрляндаў, Літвы, Латвіі і шэрагу іншых краін. Праект таксама падтрымліваецца паралельным фінансаваньнем з Італіі і ўнёскамі з новага шматдонарскага траставага фонду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт заклікаў надаць Украіне статус кандыдата ў ЭЗЭўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за напад на Ўкраіну
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак. Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага сьпісу на патрабаваньне Вугоршчыны.
У рамках санкцый ЭЗ адключае ад SWIFT беларускі банк.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.