Прыём заяваў пачаўся 20 траўня і працягнецца цэлы год, але квота складае ўсяго 500 чалавек.
Праграма атрымала назву «Грамадзянская супольнасьць». Яна праводзіцца Міністэрствамі замежных і ўнутраных спраў Чэхіі супольна зь няўрадавымі некамэрцыйнымі арганізацыямі. Як заяўляюць у МЗС, новая праграма мае на мэце дапамагчы актывістам пакінуць свае краіны ў мэтах бясьпекі.
Асобы, якія адпавядаюць крытэрам удзелу ў праграме, а таксама іх сем’і, могуць падаць заяву ў чэскай амбасадзе. Ім будзе забясьпечаны спрошчаны і паскораны разгляд звароту — на працягу месяца.
Чэхія прыпыніла выдачу візаў расейцам і беларусам 24 лютага, адразу пасьля ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны.