Гэтыя лічбы не ўключаюць выпадкаў у афрыканскіх краінах, дзе хвароба зьяўляецца эндэмічнай.
САЗ ацэньвае цяперашнюю пагрозу здароўю насельніцтва як «памяркоўную». Аднак арганізацыя папярэджвае, што «рызыка можа быць высокай, калі вірус зможа разьвівацца ў неэндэмічных краінах як шырока распаўсюджаны ўзбуджальнік для чалавека».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто абаронены ад воспы малпаў? Дзьве групы рызыкіАрганізацыя задакумэнтавала 207 выпадкаў у Злучаным Каралеўстве, 156 у Гішпаніі, 138 у Партугаліі, 58 у Канадзе і 57 у Нямеччыне.
У краінах, дзе малпавая воспа не эндэмічная хвароба (г. зн. яна не існуе пастаянна), сьмерцяў ад яе дагэтуль не зафіксавана.
Сусьветная арганізацыя здароўя папярэдзіла 20 траўня, што распаўсюд малпавай воспы ў Эўропе можа паскорыцца ў летнія месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветная арганізацыя здароўя: улетку распаўсюджваньне воспы малпаў у Эўропе можа паскорыццаВірус атрымліваюць ад прыматаў і іншых дзікіх жывёл. Гэта выклікае ліхаманку, болі ў целе, дрыжыкі, іншыя сымптомы, уключаючы высыпку на твары і іншых частках цела.
Ад малпавай воспы няма лекаў, але вакцыны супраць звычайнай воспы забясьпечваюць моцную абарону ад вірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое воспа малпаў і ці трэба турбавацца? 5 пытаньняў і адказаў