31 траўня ў Іст-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі) адбылося пахаваньне аднаго зь лідэраў беларускай дыяспары ў ЗША Янкі Запрудніка.
Гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік памёр 25 траўня на 96-м годзе жыцьця.
Паніхіда адбылася ў пахавальным доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры, адпяваньне — у Саўт-Рывэрскай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Янка Запруднік знайшоў вечны спачын на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку.
Фота Сяргея Трыгубовіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік. Этапы жыцьця і выбраныя цытаты