У пэтыцыі, якая зьявілася на плятформе petitionsby.win, грамадзяне патрабавалі зносу бюста Фэлікса Дзяржынскага. Яны матывавалі гэта крывавай палітыкай бальшавікоў.
«Дзяржынскі — чужы для нашай краіны элемэнт, які праліў кроў многіх грамадзян нашай краіны, помнік яму ня можа стаяць на адной з цэнтральных вуліц сталіцы нашай Беларусі. Таксама ён кіраваў Усерасейскай надзвычайнай камісіяй (рас. ВЧК) — сумна вядомай арганізацыяй, адказнай за палітычныя рэпрэсіі ў краіне», — пісалі аўтары пэтыцыі.
25 траўня на пэтыцыю прыйшоў афіцыйны адказ зь Менскага выканаўчага камітэту.
«Помнік — бюст Дзяржынскаму зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. У адпаведнасьці з артыкулам 104 кодэксу РБ аб культуры зьнішчэньне і прычыненьне шкоды матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці забараняецца».
Подпіс пад дакумэнтам пакінуў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік ЛенінуРазам з тым у Беларусі рэгулярна зносяць гістарычныя будынкі, якія празь нядбайнасьць мясцовых уладаў нярэдка не трапляюць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Напрыклад, 21 траўня стала вядома пра знос у Амсьціславе мураванай сынагогі пачатку ХХ стагодзьдзя. У сьпісе сынагога адсутнічала, але магла ахоўвацца праектам зонаў аховы гістарычнага цэнтру.
Імем Фэлікса Дзяржынскага ў сучаснай Беларусі названыя вуліцы ва ўсіх абласьцях краіны, таксама яму стаяць бюсты і помнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэкамунізацыя па-беларуску. Якіх Ленінаў і іншых Чапаевых пасунулі з цэнтру і чаму. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: спробы абароны Замчышча ў 50-я гады. Міхаіл Кацар