Запруднік як герой Купалы

  • Аляксандар Лукашук

Янка Запруднік у Менску, 2009

На 96-м годзе жыцьця памёр гісторык, публіцыст, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік. Этапы жыцьця і выбраныя цытаты

Янка Запруднік быў падобны на самага прывабнага героя «Тутэйшых» Янкі Купалы — менавіта словамі настаўніка Янкі Здольніка адкрываецца галоўная беларуская пʼеса, і нават ягоны антаганіст Мікіта Зносак беспамылкова адчувае маштаб зьявы: «О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасьціце!».

Прафэсарам Янка стаў, хоць і не ў Беларусі, але вывучаючы яе і вучачы ёй, асьвятляючы жыцьцё ўсіх, хто яго ведаў, беларускім сьвятлом — у шахтах Брытаніі і ўнівэрсытэцкіх аўдыторыях Бэльгіі і Амэрыкі, на Радыё Свабода і ў Радзе БНР.

Там, дзе быў Янка, заўсёды была Беларусь.

Купала мог бы ганарыцца.

Вечная памяць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік: «Пражыў 95 гадоў так, як хацелася»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анкета на лета. Янка Запруднік: «Найбліжэй да сьмерці быў, калі савецкія самалёты бамбілі Баранавічы ў чэрвені 1944 году»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават у СССР людзі разумелі, што зьвяртацца да Запрудніка трэба па-беларуску»: выйшла кніга да 90–годзьдзя дзеяча дыяспары
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данчык пра сьмерць Янкі Запрудніка: Беларусы Амэрыкі адчуваюць вялікую страту

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.