«Беларускай мовы няма на беларускіх прадуктах, касмэтыцы, бытавой хіміі... Але яна можа там зьявіцца!» — пішуць аўтары відэаінструкцыі.
Аліна Нагорная і Ігар Случак шмат гадоў адстойваюць права беларусаў атрымліваць інфармацыю ад дзяржаўных органаў і кампаній на роднай мове і дамагліся шэрагу посьпехаў. Аднак дагэтуль, прыходзячы ў краму, беларусы найчасьцей могуць пабачыць толькі пару прадуктаў, дзе на ўпакоўцы прысутнічае беларуская мова, на астатніх яе няма.
У змаганьні за права карыстацца і атрымліваць інфармацыю ў Беларусі на беларускай мове кожны ахвотны можа скарыстацца «Случак-ботам» у Telegram. Там кожны карыстальнік мае магчымасьць атрымаць інструкцыю, як скласьці свой зварот, на якія нормы закону спаслацца і як пабудаваць тэкст юрыдычна правільна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартаваў набор на онлайн-курсы абароны беларускай мовы «Акадэмія Ў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайты адміністрацый вэртыкалі Берасьцейшчыны атрымаюць беларускамоўную вэрсію