Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайты адміністрацый вэртыкалі Берасьцейшчыны атрымаюць беларускамоўную вэрсію


Ігар Случак
Ігар Случак

На гэты момант ніводзін сайт райвыканкамаў Берасьцейскай вобласьці ня мае варыянту на беларускай мове. Але чыноўнікі абяцаюць выправіцца.

Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Пінскі ды астатнія гарадзкія і раённыя выканкамы ў разьдзелах беларускамоўнай вэрсіі ўсю інфармацыю падаюць па-расейску. Адпаведна, немагчыма даслаць зварот як у беларускамоўнай, так і ў расейскамоўнай вэрсіі сайту: тэкст з праверачнага малюнка не адлюстроўваецца.

«Адсутнасьць беларускай мовы на сайтах дзяржаўных установаў — гэта грубае парушэньне заканадаўства і правоў чалавека, — канстатуе юрыст Ігар Случак. — Таму неабходна абараняць свае правы (і моўныя, і іншыя), бо інакш ніякіх правоў у нас не застанецца. Варта патрабаваць выкананьня заканадаўства праз звароты і заявы. Людзі сваімі актыўнымі або пасіўнымі паводзінамі вызначаюць будучыню».

Адпаведны прыклад мусіць падаваць кіраўніцтва вэртыкалі, аднак зьмест сайту Берасьцейскага аблвыканкаму ў фармальна наяўнай беларускамоўнай вэрсіі скрозь па-расейску. Зрэшты, ня выключаныя станоўчыя зьмены.

Прынамсі ў адказе на імя Ігара Случака намесьнік старшыні абласной адміністрацыі Генадзь Барысюк запэўніў, што «тэхнічнае заданьне дзяржаўнай закупкі паслугаў на бягучы год» прадугледжвае беларускамоўныя вэрсіі сайтаў выканаўчых камітэтаў усіх узроўняў.

Ліст намесьніка старшыні Берасьцейскага аблвыканкама юрысту Ігару Случаку
Ліст намесьніка старшыні Берасьцейскага аблвыканкама юрысту Ігару Случаку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG