Ігар Случак і Аліна Нагорная праводзяць набор на онлайн-курс «Акадэмія Ў». Ён стартуе ў траўні, а дакладная дата вызначыцца пасьля завяршэньня набору слухачоў.
«Беларускай мовы ў Беларусі больш не становіцца, дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце працягваецца. Па-беларуску ўсё яшчэ немагчыма аформіць картку, атрымаць адукацыю, уладкавацца на працу, замовіць тавары з онлайн-крамы. Беларуская мова сама па сабе ня зьявіцца ў заканадаўстве, на шыльдах, у крамах, на старонках сайтаў, у справаводзтве дзяржаўных устаноў, у спорце і г.д.», — кажуць Нагорная і Случак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завод «Радамір» адмовіўся выкарыстоўваць беларускую мову. Ігар Случак: «Адказ заводу падмяняе паняцьці, ён маніпуляцыйны і няшчыры»Курс навучыць разьбірацца ў моўнай палітыцы, а таксама прасоўваць зьмены ў заканадаўства і «дасылаць 5 зваротаў за хвіліну».
Колькасьць месцаў абмежаваная. Запісацца на онлайн-курс можна па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мова 404». Выйшла кніга пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзеці прыносяць дамоў расейскія словы. Як выглядае беларускамоўная адукацыя, пра рост якой адрапартавалі чыноўнікі