«Я б хацеў нагадаць, што за тыдзень да расейскага ўварваньня, якое адбылося 24 лютага, тут, у АБСЭ, на гэтым форуме для супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі, мы зьвярнуліся да так званага Венскага дакумэнту, які зьяўляецца інструмэнтам для празрыстасьці ў вайсковай сфэры», — сказаў Карпэнтэр на онлайн-брыфінгу для прэсы з Брусэлю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парадак вываду расейскіх войскаў зь Беларусі «знаходзіцца ў стадыі ўзгадненьня». Улады адказалі на запыт Латвіі, Літвы і Эстоніі«Мы ўжылі гэты дакумэнт датычна Расеі, але таксама і да Беларусі, — сказаў амбасадар ЗША пры АБСЭ. — Мы патрабавалі ад Беларусі тлумачэньняў пра тое, навошта расейскія войскі застаюцца ў краіне пасьля вучэньняў, у якіх яны нібыта ўдзельнічалі. І мы задавалі канкрэтныя пытаньні пра тое, ці могуць гэтыя войскі быць скарыстаныя для ўварваньня ва Ўкраіну. Прадстаўнікі Беларусі ў АБСЭ цалкам хлусілі і ня мелі ніякіх тлумачэньняў, навошта там знаходзіліся расейскія войскі.
У выніку мы пабачылі, што Беларусь скарысталі як пляцоўку для ўварваньня ва Ўкраіну. І да сёньняшняга дня мы назіраем абстрэлы з тэрыторыі Беларусі. Таму Беларусь зьяўляецца суагрэсарам у гэтай вайне. І яна павінна несьці адказнасьць, гэтаксама як Расея і расейскія войскі аднойчы панясуць адказнасьць.
Усе гэтыя заявы, што яны знаходзяцца пад пагрозай, — гэта фантазіі і клясычны выпадак праекцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць манэўраваць у беларусаў скончылася. Рабіце празаходні выбар», — былы прэзыдэнт Польшчы КамароўскіСтаршыня Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч у этэры тэлеканалу «Беларусь 1» 17 красавіка абвінаваціў Польшчу і Літву ў магчымай падрыхтоўцы да агрэсіі супраць Беларусі і прыгразіў гэтым краінам разбурэньнямі і гібельлю людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вальфовіч: «Не атрымаецца, што Захад разьвяжа агрэсію супраць Беларусі, і вайна будзе ісьці толькі тут. На іх тэрыторыі таксама будзе»