Гаворка ідзе пра ўстаноўкі з былога арсэналу Бундэсвэра. Кампанія KMW мае некалькі дзясяткаў такіх установак. Gepard могуць быць задзейнічаны для паражэньня наземных і паветраных цэляў ва ўзаемадзеяньні зь іншымі відамі ваеннай тэхнікі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц яшчэ некалькі дзён таму выказваў асьцярогі з нагоды магчымых паставак Украіне цяжкай вайсковай тэхнікі, заяўляючы, што Расея можа гэта расцаніць як уступленьне NATO у канфлікт. Такая пазыцыя выклікала крытыку апазыцыі ў асобе ХДС/ХСС і партнэраў Шольца па кіроўнай кааліцыі, якія настойваюць на больш рашучай падтрымцы Ўкраіны.
Напярэдадні паведамлялася, што нямецкі канцэрн Rheinmetall запытаў ва ўраду ФРГ дазвол на пастаўку Кіеву 88 танкаў Leopard 1A5.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegraph: краіны Эўразьвязу прадалі Расеі зброю на сотні мільёнаў эўра ў абыход эмбаргаЯк піша нямецкая газэта Die Welt, спасылаючыся на дакумэнты, зь якімі змаглі азнаёміцца журналісты, канцэрн можа адправіць першыя 22 танкі ўжо на працягу некалькіх тыдняў, а астатнія — да канца года. Паводле інфармацыі Reuters, Rheinmetall таксама афіцыйна запытаў ва ўраду дазвол на пастаўку Ўкраіне 100 БМП Marder, хаця прэс-служба канцэрну пакуль адмовілася камэнтаваць гэтыя паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Процітанкавыя сродкі, дроны. Вялікая Брытанія дасьць больш зброі ЎкраінеТанкі Leopard 1 розных мадыфікацый знаходзіліся на ўзбраеньні Бундэсвэра да 2010 года, потым ім на зьмену прыйшлі прынцыпова новыя Leopard 2. Аднак і Leopard 1 да гэтага часу знаходзіцца на ўзбраеньні войскаў вельмі многіх дзяржаў сьвету і ўвесь час мадэрнізуецца.
Reuters паведаміла аб намеры фракцый кіроўных партый у Бундэстагу падтрымаць перадачу Ўкраіне цяжкіх узбраеньняў у рамках так званых кругавых паставак з удзелам усходнеэўрапейскіх краін (гаворка ідзе аб пастаўках узбраеньняў Украіне краінамі Ўсходняй Эўропы, дэфіцыт такіх узбраеньняў пасьля кампэнсуе Нямеччына).
Нямеччына пачала пастаўляць узбраеньне Ўкраіне пасьля пачатку шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ў канцы лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі экспэрт адказаў, ці спыніць зброя Захаду наступ Расеі на Данбас