Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы брытанскага ўрада па выніках тэлефоннай размовы прэмʼера Вялікабрытаніі Барыса Джонсана і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага.
Зяленскі падзякаваў Джонсану за навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў, якое зараз адбываецца ў Вялікай Брытаніі.
Як паведамляецца, абодва лідэры абмеркавалі, як Брытанія будзе працаваць з партнэрамі па распрацоўцы доўгатэрміновага рашэньня па бясьпецы для Ўкраіны.
Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак таксама паведаміў, што Джонсан і Зяленскі абмеркавалі новую ваенную дапамогу Ўкраіне. Яна, паводле Ярмака, будзе ўключаць прадастаўленьне цяжкага ўзбраеньня.
Вялікая Брытанія зьяўляецца адной з найбольш актыўных дзяржаў Захаду ў пытаньні падтрымкі Ўкраіны на фоне агрэсіі Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 красавіка меў перамовы з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам, які наведаў у Кіеў без папярэдняга абвяшчэньня.