Галоўнае на гэты момант
- Ва Ўкраіне ўводзяць надзвычайнае становішча, абвясьцілі прызыў рэзэрвістаў. Кіеў рэкамэндаваў сваім грамадзянам тэрмінова пакінуць Расею
- Украінскі бок заявіў пра больш як 100 абстрэлаў з боку кантраляваных сэпаратыстамі тэрыторыяў цягам 22 лютага, ёсьць ахвяры
- ЗША, Эўразьвяз, Вялікая Брытанія, Канада, Японія, Аўстралія і інш. абвясьцілі новыя санкцыі супраць расейскіх уладаў. Нямеччына спыніла сэртыфікацыю расейска-нямецкага газаправоду «Паўночны паток – 2».
- Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра санкцыі супраць кампаніі, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2»
- Байдэн загадаў адправіць амэрыканскія войскі бліжэй да Ўкраіны
- Прэзыдэнты Літвы і Польшчы прыбылі зь місіяй салідарнасьці ў Кіеў
- Расейскія дыпляматычныя місіі вывозяць пэрсанал з Украіны.
- Ва Ўкраіне пад кібэратаку зноў трапіў шэраг урадавых сайтаў
- 22 лютага Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея прызнала «ДНР» і «ЛНР» у межах Данецкай і Луганскай абласьцей. Савет Фэдэрацыі Расеі даў дазвол выкарыстоўваць армію за мяжой
- Афіцыйны Менск «з павагай і разуменьнем» адрэагаваў на прызнаньне Расеяй «ДНР» і «ЛНР»
Як рэагуе Ўкраіна
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прапанавала Вярхоўнай Радзе падтрымаць ініцыятыву Зяленскага аб увядзеньні надзвычайнага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сувязі з расейскай пагрозай ва Ўкраіне ўводзяць надзвычайнае становішча. Што гэта азначае?Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла аб дадатковых захадах бясьпекі на памежжы зь Беларусьсю і Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на памежжы зь Беларусьсю і Расеяй увяла абмежаваньні. Каго яны датычацьЎладзімір Зяленскі пасьля рашэньня Расеі ўвесьці войскі ў раёны Данбасу абвясьціў прызыў рэзэрвістаў Узброеных сілаў Украіны. Агулам прызавуць 36 тысяч чалавек ва ўзросьце ад 18 да 60 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны абвясьціў прызыў рэзэрвістаў. Прызавуць 36 тысячТаксама МЗС Украіны параіла ўкраінцам, якія жывуць у Расеі, выехаць з гэтай краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны рэкамэндавала ўкраінцам тэрмінова пакінуць тэрыторыю РасеіУкраіна пасьля максымальных аб’ёмаў закупак беларускай электраэнэргіі ў 2021-м і на пачатку 2022 году адключыла трансьмежавыя лініі электраперадачаў. Праўдападобна, гэта адбываецца ў межах рыхтаваньня аб’яднанай энэргетычнай сыстэмы Ўкраіны да адключэньня ад энэргетычных сыстэмаў Беларусі і Расеі і далучэньня да эўрапейскай сеткі ENTSO-E.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла закупку беларускай электраэнэргіі. Чаму і на які пэрыяд?Што адбываецца на Данбасе і ля ўкраінскай мяжы
У горадзе Шчасьце ў Луганскай вобласьці (які знаходзіцца на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі) абстрэлам сэпаратыстаў пашкоджана Луганская ЦЭС. Што кажуць мясцовыя жыхары пра абстрэл гораду.
У штабе Аб’яднаных сілаў Украіны паведамілі, што 22 лютага зафіксавана 96 абстрэлаў, зь іх 81 зь цяжкога ўзбраеньня, забароненага менскімі пагадненьнямі, пра спыненьне якіх напярэдадні заявіў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін. 1 украінскі вайсковец загінуў, 6 параненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінулыя суткі на Данбасе: амаль 100 абстрэлаў, 1 забіты і 6 параненых украінскіх вайскоўцаўТым часам спадарожнік выявіў больш за 100 вайсковых машын у Беларусі каля мяжы з Украінай. Паводле Maxar Technologies, акрамя разгорнутых транспартных сродкаў на аэрадроме «Вялікі Бокаў» каля Мазыра, на здымках відаць таксама дзясяткі вайсковых намётаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадарожнік выявіў больш за 100 вайсковых машын у Беларусі каля мяжы з УкраінайУ Крамлі неаднаразова казалі пра «генацыд», які нібыта чыніць Кіеў на Данбасе, і пра неабходнасьць абараніць ад яго грамадзян Расеі ў Данецку і Луганску. Апавядаем, як расейская прапаганда фабрыкуе фэйкі пра «генацыд», каб апраўдаць увод рэгулярнага войска на часова акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут ваявалі кадыраўцы»: хто пахаваны ў магілах, якія Пуцін называе вынікам «генацыду»Як рэагуе сьвет
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра санкцыі супраць кампаніі, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвясьціў пра санкцыі супраць кампаніі, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2»Прэзыдэнты Ўкраіны, Польшчы і Літвы Ўладзімір Зяленскі, Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа падпісалі супольную заяву ў сувязі з прызнаньнем Расеяй незалежнасьці акупаваных ёю асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшоў час дзейнічаць». Прэзыдэнты Літвы і Польшчы прыбылі зь місіяй салідарнасьці ў КіеўДзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен скасаваў сустрэчу зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, бо, зь ягоных словаў, цяпер у ёй няма ніякага сэнсу, бо Расея працягвае эскаляцыю канфлікту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Блінкен скасаваў сустрэчу зь міністрам замежных спраў Расеі ЛаўровымПрэзыдэнт ЗША Джо Байдэн загадаў амэрыканскім войскам у Эўропе ўмацаваць абарону дзяржаваў, якія мяжуюць з Украінай, паведаміў Пэнтагон. Цягам тыдня дадатковыя сілы перакінуць у зону апэрацыяў Эўрапейскага камандаваньня ЗША ў краінах Балтыі, Польшчы і на паўднёва-ўсходні флянг NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн загадаў адправіць амэрыканскія войскі бліжэй да ЎкраіныГенэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што рашэньне Расеі прызнаць незалежнасьць асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей парушае тэрытарыяльную цэласьць і сувэрэнітэт Украіны і наўпрост супярэчыць Статуту ААН і яе Дэклярацыі аб дружалюбных адносінах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гутэрыш: Прызнаньне «ДНР» і «ЛНР» супярэчыць Статуту ААН, а чужыя вайскоўцы зусім не міратворцыСьледам за ЗША, Вялікай Брытаніяй і Эўразьвязам, якія ўвялі абмежаваньні супраць Расеі пасьля прызнаньня Ўладзімірам Пуціным незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР», санкцыі анансавалі Канада, Японія ды Аўстралія. Канада таксама накіруе дадатковыя вайсковыя сілы для ўмацаваньня абароназдольнасьці NATO ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада, Японія і Аўстралія анансавалі санкцыі супраць Расеі за прызнаньне так званых «ДНР» і «ЛНР»Што яшчэ робіць Расея?
Ува ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтвах Расеі ва Ўкраіне 23 лютага пачалася эвакуацыя пэрсаналу. Над амбасадай Расеі ў Кіеве ўжо спушчаны расейскі сьцяг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія дыпляматычныя місіі вывозяць пэрсанал з Украіны. Над амбасадай у Кіеве спушчаны сьцягА што Беларусь?
Беларуская «дачка» расейскага «Внешэкономбанка» (ВЭБ), банк БелВЭБ трапіў пад санкцыі ЗША, уведзеныя пасьля прызнаньня Расеяй самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР». Гэта ўжо шосты беларускі банк пад заходнімі санкцыямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад санкцыі ЗША супраць Расеі падпаў беларускі банк БелВЭБ. Гэта шосты беларускі банк пад заходнімі санкцыяміПрэм’ер-міністар Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь неўзабаве купіць вялікую колькасьць узбраеньня і вайсковай тэхнікі — гэта будзе «самае маштабнае і фінансава ёмістае» рашэньне за ўсю гісторыю дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Галоўчанка: Беларусь рыхтуецца да «самай маштабнай закупкі ўзбраеньня»Што яшчэ варта ведаць?
Падчас візыту ў Вільню амэрыканскія сэнатары выказаліся аб тым, ці можна зараз лічыць Беларусь незалежнай дзяржавай, а Лукашэнку — незалежным палітыкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнатар ЗША: «Лукашэнка адчайна спрабуе выжыць»Расейскі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар Андрэй Зубаў у інтэрвію Свабодзе Premium заявіў, што Беларусь фактычна акупаваная расейскім войскам.
«Пэрспэктыва Беларусі такая: або акупацыя на доўгія гады (які дызайн новага саюзу прыдумаюць Лукашэнка і Пуцін, я ня ведаю, хутчэй за ўсё застанецца нешта накшталт „саюзнай дзяржавы“, у якую будуць спрабаваць уключыць акупаваныя раёны Ўкраіны), або Пуцін сарвецца ў вайну і прайграе, тады беларусам трэба рыхтавацца да «цяжкага выпрабаваньня свабодай».
Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.