18 лютага вызвалілі палітзьняволеную Натальлю Хершэ, грамадзянку Швайцарыі. Яна правяла ў турме 17 месяцаў.
Што дапамагала ёй перажыць гэты час, чаму яна ня хоча адпомсьціць амапаўцу, які сьведчыў супраць яе, і як не зламацца ў турме — у інтэрвію Свабоды з Натальляй Хершэ.