Пра гэта піша «Наша ніва».
Па словах Натальлі, зь ёй усё ў парадку і псыхалягічна, і фізычна.
Пра вызваленьне ёй паведамілі а 6-й раніцы, і ў яе было мала часу, каб спакаваць свае рэчы.
«Цяпер я больш за ўсё на сьвеце радуюся ваньне», — кажа Натальля.
Умовы ўтрыманьня яна называе «тыпова беларускімі». Калі журналісты пыталіся ў яе пра катаваньні, яна казала, што часта ў камэры на працягу некалькіх дзён гучна ўключалі радыё.
«Я абавязкова вярнуся ў Беларусь, гэта ўсё ж мая радзіма. Але я пакуль дакладна ня ведаю, калі менавіта», — сказала Хершэ.
Пра сваю грамадзкую актыўнасьць яна зусім не шкадуе.