У гэтым пераканаўся карэспандэнт Радыё Свабода, які вывучыў мэтададзеныя файлаў зь відэазваротамі.
Аб эвакуацыі ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі было абвешчана 18 лютага. Гэтая дата названа «сёньняшняй» у звароце лідэра данецкіх сэпаратыстаў Дзяніса Пушыліна. Аднак абодва ролікі — звароты Пушыліна і лідэра так званай «ЛНР» Леаніда Пасечніка, — як вынікае з мэтададзеных, былі запісаны яшчэ 16 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Луганскай вобласьці пад абстрэлы баевікоў трапіў гуманітарны канвой. «ДНР» і «ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю людзей ў РасеюУ запісаным яшчэ ў сераду звароце Пушыліна гаворыцца, што расейскія ўлады гатовыя прыняць уцекачоў. Аднак адразу пасьля яго публікацыі ў пятніцу расейскія чыноўнікі не камэнтавалі сытуацыю, робячы выгляд, што ім нічога не вядома аб эвакуацыі. Пазьней улады Растоўскай вобласьці паведамілі аб падрыхтоўцы лягераў для ўцекачоў, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў кожнаму з іх па 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 130 даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін даручыў выдаць па 130 даляраў жыхарам «ДНР» і «ЛНР», якія цяпер зьяжджаюць у РасеюКолькі менавіта чалавек зьбіраюцца эвакуіраваць у Расею — не паведамлялася. Пушылін у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу казаў, што гаворка можа ісьці аб «сотнях тысяч» уцекачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарасейскія баевікі другі дзень запар працягваюць абстрэлы на Данбасе. МАПА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны: Мы не плянуем наступальнай апэрацыі на Данбасе