У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі адрэагавалі на пытаньні, адкуль зьявіліся вялікія лічбы людзей, якія перахварэлі на каранавірус і паправіліся.
Раней менавіта да гэтых лічбаў узьніклі пытаньні, бо колькасьць тых, хто выздаравеў, і тых, хто выпісаўся, не супадала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды глядзяць бацькі?». У хвалю «Омікрону» школы працягваюць рабіць масавыя зборы дзяцейЯк расказалі выданьню «Зеркало» на прамой лініі Міністэрства аховы здароўя, цяпер людзі хварэюць без шпіталізацыі.
«Людзі ў асноўным атрымліваюць паліклінічна-амбуляторную дапамогу. Таму колькасьць тых, хто выздаравеў, і колькасьць тых, хто выпісаўся, не адпавядаюць. А раней, у сілу цяжару стану, людзі ў асноўным, вядома, атрымлівалі дапамогу стацыянарную. Таму і лічбы зусім іншыя. Раней былі перагружаныя лякарні — цяпер перагружаныя паліклінікі, таму што, на шчасьце, формы лёгкія, таму і лічбы памяняліся», — адказалі ў міністэрстве.
Такім чынам, калі раней давалі колькасьць людзей, якія выпісаліся зь лякарні, то цяпер даюць колькасьць людзей, якія паправіліся без шпіталізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы антырэкорд: Мінздароўя паведаміла пра 8 231 выпадак COVID-19 за дзень. І зноўку дзіўныя лічбы выпісаных