На выходныя тэлеграм-канал ГУБАЗіК апублікаваў відэазапіс з затрыманым, як сьцьвярджаецца, аўтарам сатырычнага твітэр-акаўнта Gypsynkov Міхаілам Цыганковым.
На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і «скідаў інфармацыю аб перамяшчэньні сілавікоў». Такія відэа ў канале ГУБАЗіКу зьяўляюцца нярэдка. Як раней тлумачылі героі такіх ролікаў, ад іх сілай патрабуюць прызнавацца ў правапарушэньнях, якіх яны ня рабілі.
Паводле «Медиазоны», асобу затрыманага пацьвердзіў чалавек, які ведае, як выглядае Цыганкоў. Пра тое, што менавіта Міхаіл Цыганкоў зьяўляецца ўладальнікам акаўнта Gypsynkov, раней паведамляў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пра што жартуюць у беларускім сэгмэнце Twitter.
Канал Gypsynkov
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няхай вашым псэўданімам будзе „Бонд“. Актывіст Павал Батуеў расказаў, як яго завэрбаваў КДБ
Канал «Грустный Коленька»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шасьці палітвязьням у «справе цюкоў» прысудзілі калёнію. На затрыманых людзях сілавікі малявалі свастыку
Канал «Миша Ильин»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Катуюць беларускім радыё і холадам». Натальля Хершэ абвясьціла галадоўку ў магілёўскай турме
Канал «Чай з варэннем»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камуністы, праўладныя саюзы, чыноўнікі. Хто будзе ў выбарчых камісіях на рэфэрэндуме
Канал Viktar Malishevsky