Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы, праўладныя саюзы, чыноўнікі. Хто будзе ў выбарчых камісіях на рэфэрэндуме


Прэзыдэнцкія выбары 2020 году ў Менску
Прэзыдэнцкія выбары 2020 году ў Менску

Сайты райвыканкамаў пачалі публікаваць інфармацыю аб складзе выбарчых камісій. Глядзім, хто ў іх.

У Віцебскай вобласьці сайты большасьці райвыканкамаў ужо апублікавалі інфармацыю аб складзе выбарчых камісій на рэфэрэндуме.

На 338 чальцоў камісій, у тым ліку і Віцебскай абласной, прыпадае 11 сяброў Камуністычнай партыі Беларусі, што складае каля 3% ад агульнай іх колькасьці. Сяброў іншых партый, як апазыцыйных, так і праўладных, няма.

У Берасьцейскай вобласьці інфармацыю аб камісіях па рэфэрэндуме публікуюць выбарачна. Некаторыя раёны паведамляюць толькі аб тым, што яна сфармавалася, бязь зьвестак пра сяброў камісіі.

Напрыклад, у Берасьцейскім раёне ў камісію з 11 чалавек уваходзяць прадстаўнікі «Белай Русі», «Беларускага фонду міру», «Саюзу жанчын» і Камуністычнай партыі Беларусі.

Усе 17 створаных раённых камісій па рэфэрэндуме ў Горадзенскай вобласьці разьмешчаныя ў будынках райвыканкамаў. Толькі Кастрычніцкая і Ленінская раённыя камісіі Гародні ў будынках ВНУ.

У склад усіх раённых камісій увайшлі пераважна дзяржаўныя службоўцы: кіраўнікі справамі райвыканкамаў, супрацоўнікі, начальнікі аддзелаў, спэцыялісты органаў выканаўчай улады, якія вылучаліся, як правіла, двума спосабамі: ад праўладных грамадзкіх арганізацый і дзяржарганізацый, (БРСМ, «Белая Русь», БСЖ, Фонд міру, арганізацыі вэтэранаў, у тым ліку вайны ў Афганістане) і па заявах грамадзян.

У некаторыя камісіі дзяржслужбоўцы вылучаліся толькі па заявах грамадзян.

Ствараліся раённыя камісіі па рэфэрэндуму на безальтэрнатыўнай аснове. У кожную камісію ўключылі сяброў КПБ.

У складзе Горадзенскай абласной камісіі 13 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі КПБ, Саюзу жанчын, прафэсійных саюзаў, трох чальцоў вылучылі шляхам падачы заяваў грамадзяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG