На наша пытаньне з-за кратаў адказвае Павал Севярынец, які ўчора адзначыў 45-годзьдзе ў шклоўскай папраўчай калёніі.
— Першае, што парадавала ў 2021 годзе, — тое, наколькі лепш беларусы пачалі ставіцца да беларускай мовы. На пачатку году палова лістоў мне прыходзіла па-расейску, палова — па-беларуску. У сакавіку па-беларуску было ўжо 70% лістоў, а ў канцы году — 80%. Адбываецца сасьпяваньне беларускасьці.
Па-другое, парадавала абуджэньне веры. Бог стварыў Беларусь — краіну сьвятла, каб празь яе сьвяціць усяму сьвету. Краіна з унікальным хрысьціянскім характарам, багатай эвангельскай гісторыяй, краіна аднаўленьня Ізраілю.
Таму гэта месца асаблівай любові Бога. Калі беларусы пачынаюць адчуваць, што Бог любіць іх больш, чым яны самі сябе, то ў народзе адбываецца тэктанічны зрух.
Скрыжаваньне беларускага і хрысьціянскага — гэта наша сыстэма каардынатаў як народу. Думаю, у 2021 годзе мы бачым прыкметы таго, як Беларусь сасьпявае, Ісус Хрыстос нарадзіўся ў самы цёмны і халодны час году, у хляве. І тая зорка, якая паказвае шлях, пачынае зьзяць, калі страшна, калі цемра вакол. Я бачу зараз такую па-над Беларусьсю.
У лістах я задаваў людзям пытаньні, якія зоркі на ялінках у іх гарадах (з чырвонай пяціканцовай ці васьміканцовай бэтлеемскай). У большасьці адказаў была бэтлеемская.
Павал Севярынец — апазыцыйны палітык, адзін ль лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, палітвязень. 7 чэрвеня 2020 году яго арыштавалі і пазьней абвінавацілі ў нібыта падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 25 траўня 2021 асудзілі на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму. Ён адбывае пакараньне ў шклоўскай папраўчай калёніі №17.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі не губляюць надзею і веру». Андрэй Краўчанка пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радасьць і гонар за таленавітых беларусаў». Тацяна Марыніч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убачылі Марыю Калесьнікаву, яе мужнасьць, стойкасьць, бадзёрасьць і яе сэрцайка». NaviBand пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сілаў няма такіх, каб нас перадушыць». Сяргей Будкін пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ў стане радавацца простым, як яблык, рэчам». Ева Вежнавец пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі год запар праходзіць пад зоркай салідарнасьці». Андрэй Стрыжак пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам». Альгерд Бахарэвіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м