Вайскова абавязанымі становяцца прадстаўнікі 35 спэцыяльнасьцей і сотняў прафэсій, уключаючы мэнэджэраў, мастацтвазнаўцаў, журналістаў, юрыстаў, кухараў... Фактычна сьпіс ахоплівае ўсе галіны, у якіх працуюць і мужчыны, і жанчыны. На ўлік павінны стаць як кіраўнікі прадпрыемстваў, так і спэцыялісты.
Загад зацьверджаны быў яшчэ ў кастрычніку 2021 года, але вядома аб ім стала толькі цяпер. Пайсьці ў ваенкамат можна да канца 2022 года. Тым, хто не стане на ўлік, пагражае штраф.
«Гэта новае для дзяржавы, што мы бярэм такую колькасьць жанчын на ваенную службу, — камэнтуе вайсковы камісар Кіеўскага абласнога тэрытарыяльнага цэнтра камплектаваньня Валерый Куцэнка. — Але я хацеў бы адзначыць, воінскі ўлік і вайсковая служба — гэта розныя рэчы».
«Амаль усе трапляюць у гэты пералік прафэсій, акрамя настаўніц малодшых клясаў, манашак і танцорак у начным клюбе», — тлумачыць дарадца намесьнік міністра абароны Ўкраіны Натальля Варанкова.
Як украінкі ставяцца да воінскага ўліку
Былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Вікторыя Вайціцкая ў ваенкамат ужо схадзіла:
«Спыталі, якая ў мяне адукацыя. Я сказала, што ў мяне дзьве вышэйшыя адукацыі: банкаўская справа і фінансавая. Яны сказалі: о, нам якраз патрэбны фінансісты. Будзем рады вас бачыць».
Пасьля збору дакумэнтаў і мэдкамісіі ваенкамат прыме рашэньне, ці ставіць Вікторыю на ўлік. Працэдура такая ж, як у мужчын.
«Для мяне гэта важна, таму што я цудоўна разумею, што краіна знаходзіцца ў стане вайны, — працягвае Вікторыя. — Можа так здарыцца, што будуць патрэбны дадатковыя рукі».
Прыдатнымі да войска ва Ўкраіне могуць быць прызнаныя жанчыны ад 18 да 60 гадоў. Цяпер працадаўца будзе вымушаны правяраць дакумэнты аб ваенным уліку, у адваротным выпадку з 2023 года яму будзе пагражаць штраф. Аб усеагульнай мабілізацыі гаворкі пакуль не ідзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Ўкраіна ўжо ніколі ня стане БеларусьсюТацяна Асіповіч працуе ў сфэры кіно, паводле адукацыі — мэнэджэр. Дакумэнты ў ваенкамат зьбіраць яшчэ не пачала, але кажа, зробіць гэта найбліжэйшым часам. Ухіляцца не зьбіраецца.
«Я б не хацела ваяваць на кухні, я б хацела ваяваць па-сапраўднаму, — кажа яна. — Мы ведаем, што ў нас ідзе вайна. Шмат гадоў. У нас ёсьць вось такі сусед. Чаму б мяне за гэты час не навучыць, „напрыклад, страляць. Я ўпэўнена, што буду клясна страляць. Я не хачу гатаваць на кухні салдатам. Але я гатовая да нейкіх сур’ёзных спраў. Я на працягу дня магу прайсьці 30 кілямэтраў свабодна, прабегчы 21 кілямэтар свабодна. Гэта значыць у мяне ёсьць“ пэўныя скілы [ўменьні], якія трэба выкарыстоўваць».
Пры гэтым Тацяна ня верыць, што ўлады сапраўды пачнуць масава заклікаць жанчын на ваенную службу: «Упэўнена, што гэта зробяць для галачкі. Па-першае, зараз будзе працяглая гістэрыя. Зараз усе будуць крычаць, чаму жанчына павінна ваяваць. Гэтае трызьненьне абавязкова будзе. Зараз людзі запрацуюць яшчэ на даведках, пачнуць адмазвацца».
Што кажуць былыя вайскоўкі
Да нядаўняга часу на воінскім уліку ва Ўкраіне павінны былі стаяць толькі жанчыны-мэдыкі, а таксама тыя, якія скончылі ваенную катэдру або служылі па кантракце. Такіх больш за 10 тысяч. Сярод іх Юлія Мікіценка. Цяпер яна ў рэзэрве, зь перадавой на Данбасе вярнулася пасьля гібелі мужа ў 2018 годзе. У свае 23 даслужылася да камандзіра выведкі і не па чутках ведае, якое быць жанчынай у войску.
«Страшна цяжка, — успамінае Юлія. — У мяне дзесьці месяц пайшоў пасьля таго, як я ўступіла ў пасаду, на тое, каб зарабіць аўтарытэт. І паказаць, што жанчына-камандзір — гэта таксама окей. Тут нічога такога няма. Часам няма. Часам няма». Яна нават больш эфэктыўная за мужчыну«.
Юлія Мікіценка супакойвае ўкраінскіх жанчын:
«Можна не панікаваць, што заўтра вас здымуць з цягніку і накіруюць у Нацгвардыю. Гэта мінімальны пакет дакумэнтаў. Гэта робіцца для таго, каб дзяржава разумела свае магчымасьці на выпадак поўнамаштабнай вайны. Сьпіс, які я бачыла, прадугледжвае працу ў штабе асноўным. Гэта значыць, калі жанчына адміністратар у рэстаране ці гатэлі, гэта не азначае, што яе паставяць камандаваць узводам».
Тое, што для Ўкраіны ў навінку, для Ізраіля ўжо даўно норма: там жанчыны служаць у арміі 24 месяцы, мужчыны — 30.
Прызываць жанчын ва Ўкраіне плянуюць толькі ў выпадку ваеннага становішча, яго яшчэ ні разу не абʼяўлялі. У Мінабароны сьцьвярджаюць, што з магчымым уварваньнем Расеі гэтая практыка не зьвязаная: зь яе дапамогай украінскую армію спрабуюць прывесцы да стандартаў NATO па раўнапраўі полаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Варожая прапаганда і фэйкі». Украінскія памежнікі паведамілі першыя вынікі спэцапэрацыі на мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Расеі паведамляе пра адвод часткі войскаў ад мяжы з Украінай