Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі паведамляе пра адвод часткі войскаў ад мяжы з Украінай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра адвод часткі войскаў ад мяжы з Украінай. Гаворка ідзе пра фармаваньні, якія ўваходзяць у Паўднёвую вайсковую акругу Расеі.

«У войсках Паўднёвай вайсковай акругі завяршыўся этап баявога зладжваньня аддзяленьняў, экіпажаў і разьлікаў у мотастралковых злучэньнях, вайсковых часьцях родаў войскаў і спэцыяльных войскаў. Больш за 10 тысяч вайскоўцаў у складзе падразьдзяленьняў зробяць маршы ў пункты пастаяннай дысьлякацыі з тэрыторыі агульнавайсковых палігонаў», — пішуць у паведамленьні у Міністэрстве абароны Расеі.

Сытуацыя на мяжы Расеі і Ўкраіны ў апошнія месяцы рэзка абвастрылася. ЗША і іншыя прадстаўнікі Захаду абвінавачваюць у гэтым расейскія ўлады, якія сьцягваюць ваенную тэхніку да межаў Украіны. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і іншыя прадстаўнікі расейскай улады заяўлялі, што іх дзеяньні нібыта зьяўляюцца адказам на дзеяньні Захаду.

У лістападзе 2021 году дасьледчыкі з Conflict Intelligence Team зафіксавалі канцэнтрацыю расейскіх войскаў каля межаў Украіны, у прыватнасьці, перакідваньне новай тэхнікі ў Варонескай вобласьці, а таксама перамяшчэньне эшалёнаў з Стаўрапольля ў бок Крыму. У Пэнтагоне таксама заявілі аб «значных» сілах расейскіх вайскоўцаў каля межаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG