Сёньня на наша пытаньне адказвае Ева Вежнавец.
— Вы зьвярнуліся не да таго чалавека, таму што я, як тая Рахіль, плачу і суцешыцца не хачу. Я ад сябе гэтага гора не хаваю, часта прачынаюся ад сутаргаў сухога плачу. Калі ўладу ў краіне захапілі садысты, псыхапаты, сэрыйныя забойцы і проста непраходныя пабытовыя дурні і невукі, усё мае крывавы прысмак і адценьне.
Як сказаў Душан Макавееў, «нават яблык пры дыктатуры смакуе інакш». Але — гэта ўсё яшчэ яблык, таму я ў стане радавацца простым, як яблык, рэчам. Гулянкі, спорт, пакупкі, дачыненьні зь сябрамі; мой кот, мая сям’я, мой ідэальны набор для прыборкі, які я нарэшце вынайшла і склала так, каб і не напрацавацца, і чыста было. Каляды і нямецкае віно. Літаратура, прырода, вершы. Мая праца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аповед зламанага чалавека. Размова пра новую кнігу Евы ВежнавецІ прэмія Гедройця — мая guilty pleasure. Я адчуваю шчасьце, гонар і віну, атрымаўшы яе. Бо ўсё яшчэ лічу, што «праізашла чудовішчная ашыбка», і далі ня той.
«Дык не адчайвайцеся, як той, хто надзеі ня мае». Паглядзіце, як узяў на грудзі сваё няшчасьце Андрэй Скурко. Сам нясе і іншым аблягчае.
Ева Вежнавец — пісьменьніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі год запар праходзіць пад зоркай салідарнасьці». Андрэй Стрыжак пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам». Альгерд Бахарэвіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м