Сёньня на наша пытаньне адказвае Джулі Фішэр.
— Я б сказала: магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія так неверагодна цяжка і ўпарта працуюць у падтрымку Беларусі — вось што радавала мяне ў 2021 годзе. Нягледзячы на ўсе дрэнныя навіны — рэйс Ryanair, мігранцкі крызіс, катаваньні, палітвязьні — пасярод усяго гэтага магчымасьць знаёміцца зь людзьмі якія цяжка і аддана працуюць, а ў некаторых выпадках магчымасьць знаёміцца зь іх сем’ямі, іх дзецьмі былі для мяне крыніцай вялікага натхненьня, калі я займалася гэтымі праблемамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцпасланьніца ЗША па Беларусі: Мы дапаможам забясьпечыць незалежнасьць Беларусі на пакаленьні наперадМагчымасьць так цесна супрацоўнічаць з Эўропай, асабліва з Брусэлем, пераканацца, што мы думаем аднолькава, што мы падзяляем пачуцьцё салідарнасьці ў непрыманьні таго, што адбываецца ў Менску — усё гэта было для мяне асабліва важным у 2021 годзе. І я б сказала, што хоць сёньня шмат што разьдзяляе людзей у Вашынгтоне, той факт, што Вашынгтон застаецца адзіны ў пытаньні свабоды ў Беларусі, бясспрэчна мяне радуе.
Джулі Фішэр — прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам». Альгерд Бахарэвіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м