Палітвязьні і тыя, хто іх чакае, — «Людзі Cвабоды – 2021»

Палітвязьні і ўсе тыя, хто іх чакае, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды – 2021».

Беларуская служба Радыё Свабода штогод уручае гэтую ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.

Папярэднія ляўрэаты:

«У 2021 годзе ў Беларусі слова „вязень“ недакладнае. Мірныя людзі, па якіх страляюць, на якіх нападаюць, урываюцца ў дамы, хапаюць на вуліцы, катуюць, кідаюць за краты за прагу да свабоды, — не зьняволеныя, а палонныя, — кажа дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. — Улада вядзе вайну за выжываньне, драпежную і бязьлітасную, як усякая грамадзянская вайна, вайну на зьнішчэньне ня толькі іншадумства, але надзеі і памяці, і таму вайну безнадзейную.

Сёлета ў Беларусі па-беларуску прыметнік „палітычныя“ атрымаў мноства сынонімаў, але захаваў адзін сэнс: сьмелыя, мужныя, гожыя, годныя, ахвярныя, таленавітыя, вартыя, неверагодныя, неймаверныя, цудоўныя. І самы дакладны сынонім, якія дае толькі гісторыя, — свабодныя.

Людзі Свабоды сёлета і тыя, хто чакае. Гэтае чаканьне — не бязьдзеяньне і не сузіраньне, не адчай і бездапаможнасьць, а глыбокае і зьмястоўнае пражываньне свайго жыцьця, учынак супраціву і дзеяньне сьвятла, акт любові.

Сканчаюцца нават стагадовыя войны, але імёны герояў гэтай вайны — беларускіх палітычных вязьняў і тых, хто іх чакае, — не забудуцца. Як і імёны катаў.

Радыё Свабода абяцае».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 18 гадоў зьняволеньня. У закрытым судзе вынесьлі выракі Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу. ФОТА і ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баюся, што дачка забудзе мой твар». Што Ціханоўскі, Лосік, Статкевіч, Цыгановіч пісалі з турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некаму вернецца бумэрангам». Сваякі асуджаных па «справе Ціханоўскага» — пра прысуд
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дар’я Лосік — Лукашэнку: «Дакажыце, што вы не баязьлівец». ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек. Агульны іх лік склаў 920