Падставай сталі выстаўленыя абвінавачаньні, узяцьці пад варту і вынясеньні прысудаў наступным асобам:
- Віталь Барысевіч: абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);
- Мікіта Аўдзік, Станіслаў Блашко, Ігар Токараў, Анастасія Вайтовіч: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
- Ігар Сямыкін, Аляксандар Жук, Арцём Ласкі: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), накіраваныя для адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі ў папраўчыя ўстановы;
- Данііл Дзіткоўскі: ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства), фігурант «карагоднай справы», накіраваны адбываць пакараньне ў папраўчую ўстанову.
«Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтая свабода не падлягае ніякім абмежаваньням, акрамя вызначаных законам і неабходных у дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадзкай бясьпекі, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых людзей», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
Праваабаронцы ацэньваюць перасьлед названых асобаў як палітычна матываваны перасьлед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня сваіх думак адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і прызнаюць іх палітычнымі зьняволенымі.
Агульны лік палітвязьняў у Беларусі па стане на 14 сьнежня склаў 920.