Такія вынікі дасьледаваньня абнародавалі 14 сьнежня на дыскусіі, прысьвечанай стратэгіі зьнешняй палітыкі Ўкраіны на 2022 год. Сацыялягічнае апытаньне праводзілася на заказ кіеўскага цэнтру «Новая Эўропа».
У рэйтынгу сымпатый Ангела Мэркель перамясьцілася зь першага на другое месца з 51,8%. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заняў трэцяе месца з 49,8%.
На чацьвёртае месца перамясьціўся кіраўнік Турэччыны Рэджэп Эрдаган (41,6%), апярэдзіўшы кіраўніка Францыі Эманюэля Макрона (41,2%).
Аляксандар Лукашэнка займае восьмае месца з 29,4% падтрымкі ўкраінцаў. Да 2019 году ён быў лідэрам сымпатый украінцаў сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Давер украінцаў да Лукашэнкі імкліва зьніжаецца. Горш ва Ўкраіне ставяцца толькі да Пуціна
Адначасова Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ачолілі рэйтынг недаверу ўкраінцаў: першаму не давяраюць 59,2% рэспандэнтаў, а другому — 76,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля 2020 году сытуацыя зьмянілася». Сацыёляг адказаў на заяву Лукашэнкі пра ягоную папулярнасьць ва ЎкраінеТаксама скарацілася колькасьць украінцаў, якія лічаць вельмі важным разьвіваць дачыненьні зь Беларусьсю: з 75,9% у 2020 годзе — да 65,2% у 2021-м. Найважнейшымі саюзьнікамі ўкраінцы назвалі Польшчу (91,7%) і Нямеччыну (90%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёлягі зрабілі партрэт украінца, якому найбольш падабаецца Лукашэнка