А для другога боку яны ад пачатку былі бандытамі, экстрэмістамі і тэрарыстамі, якія замахнуліся на тое, што ён лічыць сваёй пажыцьцёвай уласнасьцю.
Прысуды Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу вынесеныя. За забойствы, згвалтаваньні, збройныя рабункі часта даюць меней. Але наўрад ці хтосьці ў Беларусі чакаў іншых прысудаў. Наадварот, сёй-той яшчэ і ўздыхнуў з палёгкай: а маглі ж і расстраляць...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 18 гадоў зьняволеньня. У закрытым судзе вынесьлі выракі Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу. ФОТА і ВІДЭАГэта драма і трагедыя тых, хто кінуў выклік Лукашэнку ў 2020 годзе, хто спрабаваў удзельнічаць у той выбарчай кампаніі ў якасьці асноўных дзейных асобаў. Магчыма, яны сапраўды лічылі, што бяруць удзел у выбарах, што ўлада вымушаная будзе падпарадкавацца, калі ўбачыць, што большасьць грамадзтва яе не падтрымлівае. Як выявілася, насамрэч для другога боку ад пачатку гэта была вайна. Дзе на адным баку — людзі са сьцягамі і кветкамі, а на другім — іншыя людзі, гатовыя біць і забіваць. У першых фактычна не было шанцаў на іншы вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі павярнуўся да судзьдзі сьпінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у СІЗА-3 Гомля«За што? Няўжо за сьцяг у вакне?»
Віна і бяда тых, каго мы лічым тварамі рэвалюцыі 2020 году, хто ачольваў і арганізоўваў той пратэст, — у тым, што яны бачылі ў ім толькі палітычнага суперніка. А ён у іх ад самага пачатку — ворагаў. Ён нікому не зьбіраўся аддаваць гэтую ўладу — як бы хто ні галасаваў і ні пратэставаў. Такія рэжымы ня падаюць ад мірных пратэстаў. І рэч ня ў тым, што яны не такія, як Лукашэнка. Калі яны палітыкі і калі сапраўды прэтэндавалі на ўладу — яны павінны былі б бачыць, з кім маюць справу і чым гэта можа скончыцца. І для іх саміх, але найперш — для тых дзясяткаў тысяч людзей, якія ўжо прайшлі і яшчэ пройдуць праз рэпрэсіі. Канечне, людзі выходзілі ня толькі таму, што іх нехта паклікаў, — выходзілі, бо хацелі пераменаў, бо дастала такое жыцьцё. І ўсё ж цану гэтых выхадаў большасьць уяўляла вельмі цьмяна.
2021-ы стаў годам палітычных рэпрэсій. Жорсткіх, бязьлітасных і бессэнсоўных... Салдаты, нават акружаныя, прабіваюцца з акружэньня да сваіх. А гэтыя сотні і сотні, арыштаваныя і асуджаныя на пакуты ў 2021-м, найчасьцей моўчкі і пакорліва чакалі свайго арышту. Да апошняга ня верачы ў яго («Ну ў чым я вінаваты? У тым, што выйшаў на мірны мітынг? Што ўзьняў сьцяг на бальконе? Дык за гэта ж не саджаюць»). Яны проста не маглі ўявіць, што іх ад пачатку лічаць ворагамі і здраднікамі. Што шанцаў застацца на свабодзе фактычна няма. Калі б ведалі — магчыма, і не чакалі б, калі па іх прыйдуць?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвясьцілі выракі лідэрам гурту Irdorath, якія гралі на маршах пратэстуЗараз іх у турмах больш за 900. Цэлы паланёны полк. Многія дагэтуль у роспачы паўтараюць у лістах: «За што? Няўжо за сьцяг у вакне? За рэзкія выказваньні ў тэлеграм-канале? За шкарпэткі не таго колеру?» Ды не, не за тое.
Памятаеце, напрыканцы лістапада журналіст Бі-Бі-Сі Стывэн Розэнбэрг задаў Лукашэнку вельмі вострае пытаньне:
— Такое адчуваньне, што ўсіх, хто выказваецца супраць вас, вашых апанэнтаў вы называеце здраднікамі ці ворагамі. Чаму?
У адказ прагучала: «Гэта не мае здраднікі, Стыў, гэта здраднікі беларускай дзяржавы!». Заўважце: сьцьвярджэньне, што апанэнтаў ён лічыць здраднікамі, нават не аспрэчвалася.
У кожнага Сталіна — свой Хрушчоў
Пры гэтым, апроч помсты, няма ніякага рацыянальнага тлумачэньня таму, што зараз адбываецца ў Беларусі з палітычнымі рэпрэсіямі. Бо, сапраўды, для каго і дзеля каго да бляску зачышчаецца палітычная прастора? Хто скарыстаецца вынікамі? Гадзіньнік цікае, час сыходзіць.
Якім бы палітычным доўгажыхаром ні быў Лукашэнка — ягоная эпоха канчаецца. Гэты бэтонны мур, які выбудаваны такімі намаганьнямі, у які пакладзена столькі высілкаў, дзеля якога былі ахвяраваныя рэшткі рэпутацыі і незалежнасьці — ён усё роўна рухне. Нават калі гэты старанна адладжаны таталітарны рэжым пяройдзе ў спадчыну камусьці з найбліжэйшага атачэньня — дзе гарантыя, што гэта не акажацца які-небудзь Хрушчоў пасьля Сталіна? Са свайго ж блізкага кола.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсовец, блогер і палітвязень. Хто такі Сяргей Ціханоўскі, якога асудзілі на 18 гадоўЗусім магчыма, што ён ужо тут, побач. Сядзіць за адным сталом на нарадзе, паслухмяна нешта запісвае ў блякнот, лісьліва ўсьміхаецца. Магчыма, у яго нават генэральскія пагоны і ён гучней за іншых шчоўкае каблукамі, пачуўшы любы загад. Але ўвайсьці ў гісторыю пасьля тырана можна толькі адным спосабам — зрынуўшы тырана з п’едэстала, выкінуўшы яго з маўзалея і выкрыўшы ягоныя крывавыя злачынствы. Кожнага дыктатара рана ці позна напаткае свой XX зьезд — мінулае стагодзьдзе гэта выразна паказала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дар’я Лосік — Лукашэнку: «Дакажыце, што вы не баязьлівец». ВІДЭАА пакуль тысячы і тысячы людзей задаюць сабе пытаньне: за што нам такія пакуты? Чаму так усё доўга, цяжка, пакутліва, з такімі паразамі і выпрабаваньнямі, з калечаньнем чалавечых лёсаў, з катаваньнямі ў турмах і ўцёкамі? З туляньнямі па чужых кутках, з эміграцыяй і неўладкаванасьцю, са зьнішчанымі дружбамі і разбуранымі сем’ямі?
Напэўна, дзеля таго, каб потым цанілі і трымаліся за свабоду. Бо тое, што ня цэніцца, гэтак жа лёгка і страчваецца.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.