Соф’і Сапезе выставілі канчатковае абвінавачаньне; ухвалілі праект закону аб ужываньні зброі ўнутранымі войскамі. Найважнейшае за 8 сьнежня

Соф'я Сапега

Падзеі 8 сьнежня.

Былы авіядыспэтчар распавёў польскім сьледчым, што яму вядома пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў траўні сёлета

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NYT: Былы авіядыспэтчар расказаў, што прымусовая пасадка самалёта Ryanair у Менску была апэрацыяй беларускіх спэцслужбаў

Справу расейкі Соф’і Сапегі, сяброўкі журналіста Рамана Пратасевіча, неўзабаве перададуць у суд, ёй пагражае да 6 гадоў турмы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт: Соф’і Сапезе выставілі канчатковае абвінавачаньне паводле 4 артыкулаў

Затрымалі Дзьмітрыя Плашчынскага, сузаснавальніка і распрацоўніка WiFi Map, які займаецца гэтым праектам з 2012 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 сьнежня: затрымалі распрацоўніка праекту WiFi Map і былога палітвязьня Хведарука

Рэдактар выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук затрыманы, яго адправяць у СІЗА КДБ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі пасьля ператрусу і допыту

Паводле работнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, толькі за два дні звольнілі 25 выкладчыкаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Акадэміі мастацтваў звольнілі 25 чалавек

Пра сьмерць бацькі палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай напісала яе дачка Настасься

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палітзьняволенай Касьцюговай памёр бацька, у Беларусі не засталося сваякоў, якія могуць яго пахаваць

Доступ да сайту «Брестской газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасьцейскай вобласьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура заблякавала сайт «Брестской газеты»

За мінулыя суткі адбылася 51 спроба нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: спробы прарыву польскай мяжы слабеюць, але працягваюцца

Урад Польшчы прыняў пастанову, згодна зь якой усе тавары, што ўвозяцца аўтатранспартам з Польшчы ў Беларусь, у абавязковым парадку павінныя аснашчацца спадарожнікавымі навігацыйнымі плёмбамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Увесь польскі транспарт, які вязе тавары ў Беларусь, ад сёньня мусіць мець навігацыйныя плёмбы

Палітвязень Анджэй Пачобут, які па-ранейшаму знаходзіцца ў беларускай турме, атрымаў галоўную журналісцкую прэмію Польшчы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анджэй Пачобут другі раз стаў журналістам году ў Польшчы

Залежнасьць Менску ад Крамля і заявы Аляксандра Лукашэнкі пра Крым выклікаюць непакой у кіраўніцтва ЗША — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Вікторыя Нуланд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вашынгтоне асудзілі заявы Лукашэнкі наконт анэксаванага Расеяй Крыму

Сацыял-дэмакрат Оляф Шольц атрымаў 395 галасоў дэпутатаў Бундэстагу ў падтрымку сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Нямеччыны, супраць прагаласавалі 303 дэпутаты

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Оляфа Шольца выбралі новым канцлерам Нямеччыны