Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оляфа Шольца выбралі новым канцлерам Нямеччыны


Ангела Мэркель, восьмы і дзявяты канцлеры Нямеччыны
Ангела Мэркель, восьмы і дзявяты канцлеры Нямеччыны

Сацыял-дэмакрат Оляф Шольц 8 сьнежня атрымаў 395 галасоў дэпутатаў Бундэстагу ў падтрымку сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Нямеччыны, супраць прагаласавалі 303 дэпутаты.

Ён заменіць на гэтай пасадзе Ангелу Мэкрель, якая кіравала ўрадам Нямеччыны апошнія 16 галоў.

Згодна з артыкулам 63 Канстытуцыі Нямеччыны, канцлера паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў выбірае Бундэстаг і прапануе на зацьвярджэньне прэзыдэнту. Выбіраецца той, хто набярэ большасьць галасоў дэпутатаў — ня менш за 369.

Шольц атрымаў перамогу дзякуючы падтрымцы ня толькі з боку ўласнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, але і з боку «Зялёных» і Свабоднай дэмакратычнай партыі. Менавіта гэтыя тры палітычныя сілы ўтвараюць новую кіроўную кааліцыю ў Нямеччыне.

  • 63-гадовы Шольц стаў дзявятым канцлерам ФРГ. Палітык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Оснабруку, вывучаў юрыспрудэнцыю, праходзіў альтэрнатыўную вайсковую службу і працаваў адвакатам. Ён двойчы быў дэпутатам Бундэстагу — з 1998 па 2001 год і з 2002 па 2011 год. Два гады займаў пасаду міністра працы ва ўрадзе Нямеччыны, каля 7 гадоў быў быў першым бурмістрам Гамбургу, а з сакавіка 2018 году кіраваў міністэрствам фінансаў Нямеччыны і адначасова займаў пасаду віцэ-канцлера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG