Сёньня на наша пытаньне адказвае Андрэй Стрыжак.
— 2021-ы год парадаваў тым, што беларусы засталіся салідарнымі. Як і ў 2020-м людзі дапамагалі адно аднаму. Калі вымяраць лічбамі, то з 1 студзеня па сёньняшні дзень фонд BySOL сабраў і перадаў людзям больш за 1 млн эўра. Гэта кажа пра тое, што нават пасьля таго, як сышлі самыя актыўныя рэвалюцыйныя дзеяньні, людзі ўсё роўна падтрымлівалі адно аднаго, сем’і палітзьняволеных, людзей, якія вымушаныя былі зьбегчы з краіны праз палітычны перасьлед. Другі год запар усё праходзіць пад зоркай салідарнасьці.
Мяне вельмі ўсьцешыў момант, які адбыўся ў культурным жыцьці, — узнагароджаньне пісьменьніцы Евы Вежнавец літаратурнай прэміяй Гедройца. Я лічу, што гэта вельмі добрае рашэньне журы і кніга гэтай пісьменьніцы — адно з найлепшых, што было ў беларускай літаратуры за апошні час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зноў пераканалася, якія ў нас спагадныя людзі». Палітуцякачка расказала, як за гадзіну сабралі грошы на апэрацыю для яе дачкіМяне радуе, як разварочваецца лёс для розных людзей. Чыноўнікі да канца не разумеюць усю сур’ёзнасьць таго, што адбываецца. Яны думаюць, што ім удасца перагарнуць старонку, але мы бачым, што сьвет ужо не ўспрымае Лукашэнку такім, які ён быў для заходніх палітыкаў раней.
Радуе, зь якім вялікім імпэтам і настойлівасьцю беларусы ўсё ж такі змагаюцца за сваю будучыню, за тое, каб жыць у нармальнай краіне, якая будзе добрай суседкай для ўсіх тых, хто яе атачае. Хіба, што ўпершыню ў гісторыі, у 21-м стагодзьдзі дык дакладна, настолькі доўга трывае грамадзкі супраціў дыктатуры, і гэта таксама наводзіць мяне на думкі, што ў нашай справе ёсьць сур’ёзная добрая пэрспэктыва.
2021-ы, нягледзячы на тое, што прынёс нам новую хвалю каранавірусу і сотні палітзьняволеных, усё роўна не адчуваецца мной як год, калі ўсё прапала. Гэта год, у якім зразумела, што ў нас доўгі шлях, што мы хутка наўрад ці пабачым зьмены і раптоўныя трансфармацыйныя працэсы ў Беларусі. Але па гэтым шляху трэба ісьці, і я ўсьцешаны тым, што ёсьць з кім.
Андрэй Стрыжак — заснавальнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySOL, каардынатар валянтэрскай кампаніі ByCovid19, якая сумарна падтрымала мэдыкаў на 360 тысяч эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам». Альгерд Бахарэвіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м