Сёньня на наша пытаньне адказвае Альгерд Бахарэвіч.
— На першы погляд, нагодаў для радасьці сёлета было вобмаль. Часам мне здавалася, што мы ўсе неўзабаве развучымся ўсьміхацца. Застанецца толькі тая горкая крывая ўсьмешка, для якой даўно трэба прыдумаць асобны сеціўны смайлік. Але я пракручваю ў галаве гэты год — і разумею: былі ў нас і шчырыя ўсьмешкі, і радасьць, нягледзячы ні на што. Напрыклад, усьмешка ад лістоў, што дасылаюць у адказ мой швагер і ягоная жонка, якія сядзяць у беларускай турме — нават за кратамі яны стараюцца падтрымліваць тых, хто на волі. Колькі ў тым, што яны пішуць, вытрымкі, годнасьці, гумару, сьвятла, надзеі. Варта ў іх павучыцца. Як і ў Аляксандра Фядуты, зь якім я лістуюся і які цяпер таксама ў турме. Нават у такім становішчы ён піша кнігу.
Сёлета мне пашчасьціла наведаць ажно восем краін, чытаць там свае вершы і прозу, расказваць пра Беларусь, пашчасьціла пазнаёміцца з мноствам новых людзей слова. І мяне сапраўды ўсьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам, як імкнуцца аб’яднацца і дапамагчы тым, хто ў бядзе. Радавалі жончыны літаратурныя посьпехі, радавала ўласная творчасьць. І тое, як Беларусь нарэшце займае сваё месца на мапе сьвету — там, дзе яшчэ да нядаўняга часу была белая пляма. А яшчэ радавалі горы і моры, вавёркі і птушкі за акном... І прачытаныя кнігі.
Альгерд Бахарэвіч — пісьменьнік і перакладчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м