«Наша Ніва» спасылаецца на дакумэнт, паводле якога 21 кастрычніка ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй, на 68-м годзе памёр клірык Маладэчанскай япархіі Беларускага экзархату іярэй Мікалай Гарбачонак. Ён быў настаяцелем Сьвята-Траецкага храму ў Крывічах Мядзельскага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства26 кастрычніка ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй, на 83-м годзе памёр клірык Наваградзкай япархіі Беларускага экзархату протаіярэй Віктар Бакавец, настаяцель Спаса-Праабражэнскага катэдральнага сабору ў Слоніме.
30 кастрычніка памёр клірык Берасьцейскай япархіі Беларускага экзархату протаіярэй Міхаіл Канцэвіч, настаяцель прыходу храму сьвятога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёну. Яму было 65 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску разьвітваюцца зь мітрапалітам Філарэтам. ФОТАУ пачатку году ад наступстваў каранавірусу памёр мітрапаліт Філарэт, які больш за 20 гадоў кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой.