Ноч з 15 на 16 лістапада група зь некалькіх тысяч мігрантаў правяла на беларуска-польскім памежжы ў пункце пропуску. Каля 12:00 гадзіны яны пачалі спробу прарыву, якая беспасьпяхова скончылася каля 14.30.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты спрабавалі прарваць мяжу з Польшчай на пераходзе Брузгі — КузьніцаНя менш за сем супрацоўнікаў польскіх праваахоўных органаў былі траўмаваныя ў выніку інцыдэнтаў на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла 16 лістапада паліцыя Польшчы. Паводле беларускага СК, у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзяне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі польскіх паліцыянтаў траўмаваныя на мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік СК: у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзянеЗлучаныя Штаты заявілі, што рыхтуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ў каардынацыі з ЭЗ у сувязі зь «бесчалавечнай каардынацыяй» мігранцкага крызісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША супольна з Эўразьвязам рыхтуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжымуКандыдат у канцлеры Нямеччыны Олаф Шольц пахваліў ЭЗ за пашырэньне крытэрыяў санкцый у дачыненьні да Беларусі. Ён таксама выказаўся ў абарону Польшчы ў сувязі зь яе плянамі ўзьвесьці сьцяну на вонкавай мяжы Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імаверны канцлер Нямеччыны назваў Лукашэнку дыктатарам, які выкарыстоўвае мігрантаў у «ганебнай гульні»«Адказнасьць за тое, што адбываецца, на 100 працэнтаў ляжыць на Беларусі.», — заявіў 15 лістапада высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высокі прадстаўнік Эўразьвязу: «Мігранты ня змогуць прайсьці ў Эўропу»16 лістапада адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з Высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЭЗ Бурэль у размове з Макеем заклікаў неадкладна аднавіць бясьпеку на беларуска-польскай мяжыСьвятлана Ціханоўская заявіла, што Эўропа працягвае салідарызавацца зь беларускім народам і стараецца спыніць рэжым Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пра размову Мэркель з Лукашэнкам: «Эўропа пацьвердзіла адзінства зь беларусамі»Паводле папярэдняй інфармацыі, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі за тое, што ён пасылаў «Белпоштай» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Зьмітра Лукашука, якую ў сакавіку ўлады прызналі экстрэмісцкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белавуса затрымалі за перасылку кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», — праваабаронцы