У пятніцу 29 кастрычніка Ларысе Сімаковіч аддалі працоўную кніжку.
Па словах кампазытаркі, намесьнік гендырэктара Андрэй Лапцёнак паведаміў, што зь ёй не працягваюць кантракт «па ўзросьце».
«У мяне скончыўся кантракт, які раней працягвалі некалькі гадоў без праблем. І раптам нечакана, хоць я магу здагадвацца пра нейкія рэальныя прычыны, намесьнік гендырэктара сказаў, што „па прычыне ўзросту“. Калі я запыталася, ці ёсьць да мяне прафэсійныя пытаньні, намесьнік адказаў упэўненым „не!“», — расказала Сімаковіч Свабодзе.
Ларыса Сімаковіч за 13 гадоў працы ў філярмоніі паставіла 11 спэктакляў, адкрыла новыя жанры для беларускага харавога мастацтва. Яна з 1992 году сябра беларускага Саюзу кампазытараў.
Апроч дзейнасьці ў якасьці прафэсійнага кампазытара, Ларыса Сімаковіч працавала на палову стаўкі вядучым рэдактарам у мэдыйных структурах філярмоніі. Яна складала анонсы і музычныя праграмкі для гледачоў. Паводле Ларысы, за амаль 13 гадоў працы ў філярмоніі яна ніводнага прадукту ня выдала на расейскай мове, а толькі на беларускай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эпоха дыктатуры скончылася ў палітыцы і ў мастацтве». Галоўны дырыжор Чарнуха-Воліч расказаў пра звальненьне з опэрнага тэатру«Хоць у філярмоніі пераважае расейская мова. На сёньняшні дзень там не засталося ніводнага чалавека, які б валодаў у той меры беларускай мовай, як валодаю я. І калі я спыталася адносна таго, што ніводнага беларускамоўнага ў філярмоніі не застаецца, той жа намесьнік дырэктара адказаў: „Ну как-то!“. Для мяне стала ясна, што беларуская мова для гэтага чыноўніка ня ёсьць духоўнай каштоўнасьцю, — кажа Ларыса Сімаковіч. — Я думаю, што гэта адна зь першых прычын, бо беларуская мова сёньня маркер, абазначэньне пазыцыі чалавека. Гэта было пры камунізьме і пазьней».
Ларыса Сімаковіч сказала, што цяпер шукае працу, «каб ня думаць пра грошы, а пра творчасьць».
Ларыса Сімаковіч вядомая як кампазытар, балетмайстар, мастацкі кіраўнік фальклёрнага тэатру «Госьціца» і рэжысэр-пастаноўшчык, а да таго ж танцорка і сьпявачка, а таксама як музычная кіраўніца легендарнай сьпеўна-драматычнай «Майстроўні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя аднаго цуду: Ларыса Сімаковіч ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першая скрыпка пратэстаў». Сьпявачка зьехала ад перасьледу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасадзім жонку, тады паглядзім, як будзеш размаўляць». Былы музыка «Харошак» расказвае, як пагадзіўся на «супрацоўніцтва» з ГУБАЗІКам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саліста філярмоніі Ігара Кліменку абвінавацілі ў сьпевах на Камароўцы. Ён на Акрэсьціна