Пра гэта паведаміла агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара рэгіёну Паўла Капылова.
Чыноўнік падпісаў пастанову, паводле якой у вобласьці да 15 лістапада трэба прышчапіць ад каранавірусу 80 працэнтаў калектыву. Завяршыць вакцынацыю трэба празь месяц. Калі супрацоўнік адмаўляецца ад прышчэпкі, яго павінны адхіліць ад працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне і Расеі каранавірусныя антырэкорды«Кіраўніцтва мы папярэдзілі загадзя, што напішам заяву. Да 15 лістапада будзем працаваць», — растлумачыў агенцтву працаўнік станцыі хуткай дапамогі.
Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і галоўны доктар абласной станцыі хуткай дапамогі Ўладзіслаў Коган. Агулам заявы напісалі 15 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «59% апытаных не гатовыя вакцынавацца». Партрэт беларускага антываксэраУ Яўрэйскай аўтаноміі жыве 156,5 тысячы чалавек. З пачатку пандэміі каранавірусу ў рэгіёне зафіксавалі больш за дзевяць тысяч выпадкаў заражэньня COVID-19, памерлі каля 300 пацыентаў. Ложкавы фонд запоўнены амаль на 90 працэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Грузіі заклікала зрабіць платным лячэньне для непрышчэпленых ад каранавірусуУ аўтаноміі ўведзены абмежаваньні праз пагрозу распаўсюджваньня COVID-19. Для мэдыкаў, выкладчыкаў, работнікаў сфэры паслуг і гандлю ўведзена абавязковая вакцынацыя. Паводле стану на канец кастрычніка, цалкам прышчапіліся крыху больш за 40 тысяч чалавек. Хаця б адну дозу прышчэпкі атрымалі больш за 44 тысячы жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрозьніць грып ад COVID-19. ПарадыШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ