Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне і Расеі каранавірусныя антырэкорды


Колькасьць заражаных каранавірусам за апошнія 24 гадзіны ў Нямеччыне склала 33 949 чалавек. Гэта максымальная лічба інфікаваных за дзень з пачатку пандэміі.

Deutsche Welle паведамляе, што роўна тыдзень таму гэты паказьнік складаў 28 037 выпадкаў. Ранейшы максымум дзённага інфікаваньня ў краіне — 33 777 чалавек — быў зарэгістраваны 18 сьнежня 2020 году.

Тым самым агульная колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня каранавірусам у Нямеччыне ўзрасла да 4 672 368 выпадкаў.

Тым часам у Расеі трэці дзень фіксуецца максымум дзённай сьмяротнасьці ад COVID-19 з пачатку пандэміі. Паводле афіцыйнага стану на раніцу 4 лістапада, за 24 гадзіны ад інфэкцыі памерлі 1195 чалавек.

Усяго ў Расеі (уключаючы анэксаваны Крым) памерлі, паводле афіцыйных зьвестак, 243 255 пацыентаў, у якіх была пацьверджана каранавірусная інфэкцыя. Незалежныя дэмографы лічаць, што сьмяротнасьць заніжаецца прыблізна ў тры разы. Гэта азначае, што ў рэальнасьці з пачатку пандэміі ў Расеі памерлі звыш 700 тысяч чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG