На думку кіраўніка дзяржавы, у сувязі з эпідэмічнай сытуацыяй, якая пагаршаецца, неабходна: увесьці «COVID-пашпарты» для пропуску ў грамадзкія месцы, зрабіць абавязковай вакцынацыю для грамадзян з груп рызыкі, а таксама зрабіць платным лячэньне ад каранавірусу для непрышчэпленых грамадзян.
Прэзыдэнт назвала пандэмію «трагедыяй беспрэцэдэнтнага маштабу» для Грузіі, адзначыўшы, што краіна перажывае ўжо дэмаграфічны крызіс. На думку Зурабішвілі, у сытуацыі, якая склалася, «вінаватыя ўсе» — і ўрад, які павінен прымаць «больш рашучыя крокі» для ўсеагульнай вакцынацыі, і палітычныя партыі, якія праводзяць шматлюдныя акцыі, і патрыярхія, бо сьвятары «не асуджаюць антываксэраў» і не заклікаюць вакцынавацца паству.
Прэзыдэнт таксама раскрытыкавала жыхароў Грузіі, якія «з прычыны асабістых асьцярог» перад прышчэпкай «ставяць краіну перад дэмаграфічнай катастрофай».
У Грузіі ад ускладненьняў каранавіруснай інфэкцыі 2 лістапада памерлі 49 чалавек, а днём раней — 47. Усяго ад наступстваў каранавірусу ў Грузіі з пачатку пандэміі памерлі ўжо больш за 10 тысяч жыхароў. У краіне вельмі нізкія тэмпы вакцынацыі, пры гэтым, як адзначаюць мэдыкі, 99% пацыентаў рэанімацый — гэта непрышчэпленыя грамадзяне.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ