Пра гэта інфармуе агенцтва ТАСС.
Перапампоўваньне газу газаправодам Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася толькі да каля 0,3 млн кубамэтраў за гадзіну. Гэта вынікае з дадзеных эўрапейскага газатранспартнага апэратара Gascade.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» амаль у чатыры разы скараціў транзыт празь Беларусь. Што гэта азначае для беларускага бюджэту?Паводле дадзеных Gascade, перапампоўка газу па Ямал — Эўропе да раніцы панядзелка ўпала да 333 тыс. кубамэтраў за гадзіну з каля 0,5 млн кубамэтраў за гадзіну ў пятніцу. Такім чынам, сутачныя пастаўкі газу гэтым газаправодам могуць скласьці каля 8 млн кубамэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цана на газ у Эўропе зноў абнавіла гістарычны максымумПры гэтым «Газпром» раней забраніраваў перапампоўку газу па Ямал — Эўропа ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў у суткі ў кастрычніку і лістападзе.
«Газпром» пракамэнтаваў зьніжэньне перапампоўваньня па газаправодзе Ямал — Эўропа. Кампанія заявіла, што пастаўляе газ у Эўропу ў адпаведнасьці з заяўкамі спажыўцоў паводле дзейсных кантрактаў.
«„Газпром“ ажыцьцяўляе пастаўкі газу ў адпаведнасьці з заяўкамі спажыўцоў паводле дзейных кантрактных абавязаньнях», — заявілі ў «Газпроме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея спыніла транзыт газу праз Украіну ў кірунку Вугоршчыны. Чым гэта пагражаеТранснацыянальны газаправод Ямал — Эропа праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасьць — 32,9 млрд кубамэтраў газу ў год.