Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — адзін з галоўных эканамічных паказьнікаў, па якіх вызначаецца дабрабыт грамадзян, нагадвае Zerkalo.io. Гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць цягам паўгодаУ агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65%; даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасьці і дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,7%; трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншае) — 22,5%; даходы ад уласнасьці — 4,5%, вынікае з дадзеных Белстату.
Гадавая інфляцыя ў верасьні была на ўзроўні 10,2%. Раней улады плянавалі, што ў 2021 годзе гадавы прырост цэнаў не перавысіць 5%, але пазьней перагледзелі свой прагноз да 9%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10% — гэта ўдвая больш, чым плянаваў урадПраз разагнаную інфляцыю падаюць рэальныя пэнсіі. У жніўні ўпалі і рэальныя заробкі — яны зьнізіліся амаль ва ўсіх рэгіёнах, а таксама ў многіх галінах (прыкметней за ўсё ў мэдыкаў, выкладчыкаў і чыноўнікаў).
Тым часам вытворчасьць сельгаспрадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак упала на 6,6% да 17,7 млрд рублёў на фоне ніжэйшага ўраджаю, чым у мінулым годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25% гаспадарак без цэнтральнага ацяпленьня. 10 лічбаў пра жыцьцё ў вёсцы, куды завабліваюць чыноўнікіУ сельгасарганізацыях за 9 месяцаў выраблена прадукцыі на 15 млрд рублёў, што на 6,4% менш, чым год таму, паведамляе Белстат.