Такім чынам, месячная інфляцыя ў верасьні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час, спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя Zerkalo.io.
У мінулым месяцы цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 2,1%, на нехарчовыя — на 1%, на паслугі — на 0,5%.
У параўнаньні са сьнежнем мінулага году індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары — на 2,1%, на нехарчовыя — на 8,5%, на паслугі — на 5,9%.
У гадавым вымярэньні харчаваньне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары — на 10,3%, паслугі — на 8,5%.
Раней беларускія ўлады плянавалі ўтрымаць інфляцыю па выніках 2021 году ў межах 5%.